Ірына Аляксандраўна Курачкіна

беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю
(Пасля перасылкі з Ірына Курачкіна)

Ірына Аляксандраўна Курачкіна (нар. 17 чэрвеня 1994, в. Ракушава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю ў катэгорыі да 57 кг.

Ірына Аляксандраўна Курачкіна
Агульная інфармацыя
Грамадзянства  Беларусь
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1994(1994-06-17) (29 гадоў)
Рост 165 см
Вага 57 кг
Вагавая
катэгорыя
да 57 кг
Кар'ера 2010 — цяперашні час
Каманда БФСТ Дынама, ШВСМ Магілёў
Трэнер Артур Яўгенавіч Зайцаў
Стыль вольная барацьба
Званні
Іншая інфармацыя

Сярэбраны прызёр XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года[2], чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2019 года[3], чэмпіёнка Еўропы 2018 і 2021 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў і сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2016 года.

Біяграфія правіць

Вырасла ў шматдзетнай сялянскай сям’і[4]. З 2007 года займалася лёгкай атлетыкай у Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, у 2010 годзе з-за траўмы перавялася на аддзяленне вольнай барацьбы[5]. У 2017 годзе скончыла факультэт фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова[6].

Уваходзіць у склад жаночай нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. Шматразовая пераможца і прызёр моладзевых чэмпіянатаў Еўропы і свету. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па вольнай барацьбе[6]. Пражывае ў Бабруйску[4].

Міжнародныя спаборніцтвы правіць

 
На беларускай паштовай марцы 2021 года Ірына Курачкіна — крайняя злева ў верхнім шэрагу
Год Месца правядзення Вагавая катэгорыя Вынік
Летнія Алімпійскія гульні
2020 Токіа, Японія жаночая барацьба, да 57 кг 2 месца
Еўрапейскія гульні
2019 Мінск, Беларусь жаночая барацьба, да 57 кг 1 месца
Чэмпіянаты свету
2019 Нур-Султан, Казахстан жаночая барацьба, да 57 кг 3 месца
2018 Будапешт, Венгрыя жаночая барацьба, да 57 кг 15 месца
2017 Парыж, Францыя жаночая барацьба, да 55 кг 3 месца
2013 Будапешт, Венгрыя жаночая барацьба, да 51 кг 7 месца
Чэмпіянаты Еўропы
2021 Варшава, Польшча жаночая барацьба, да 57 кг 1 месца
2020 Рым, Італія жаночая барацьба, да 57 кг 3 месца
2019 Бухарэст, Румынія жаночая барацьба, да 57 кг 8 месца
2018 Каспійск, Расія жаночая барацьба, да 55 кг 1 месца
2016 Рыга, Латвія жаночая барацьба, да 53 кг 2 месца
2013 Тбілісі, Грузія жаночая барацьба, да 51 кг 10 месца
Кубкі свету
2020 Белград, Сербія жаночая барацьба, да 55 кг 1 месца
2018 Такасакі, Японія каманда 6 месца
2013 Улан-Батар, Манголія жаночая барацьба, да 51 кг 7 месца

Палітычная пазіцыя правіць

Падпісала «Адкрыты зварот спартыўнай супольнасці Беларусі», якая выступае за дзеючую ўладу краіны пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[7].

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. а б Команда // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь — 1991. Праверана 12 жніўня 2021.
  2. Валерыя Сцяцко.. Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў! . Звязда (5 жніўня 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
  3. Беларуска Ірына Курачкіна выйграла турнір па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў (недаступная спасылка). Belarus.by (28 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.
  4. а б Андрей Осмоловский.. «Я ей говорю, замуж пора. А она мне: «Не дури головы, я в спорте»: мама олимпийской призерки по борьбе Ирины Курочкиной рассказала о семье и шестерых дочках (руск.). Комсомольская правда (4 жніўня 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
  5. Бобруйчанка Ирина Курочкина завоевала олимпийское серебро в женской борьбе (руск.)(недаступная спасылка). Бобруйский городской исполнительный комитет (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  6. а б Курочкина Ирина Александровна (руск.). МГУ им. А.А. Кулешова. Праверана 12 жніўня 2021.
  7. Подписи. Открытое обращение спортивной общественности Беларуси. Праверана 13 жніўня 2021.
  8. Почетного звания «Человек года Могилевщины» по итогам 2019 года удостоены 15 представителей региона (руск.). Могилёвский облисполком (24 сакавіка 2020). Праверана 12 жніўня 2021.

Спасылкі правіць