Ірына Муцуаўна Хакамада
Ірына Муцуоўна Хакамада (нар. 13 красавіка 1955, Масква) — расійскі палітык, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі I—III скліканняў.
Ірына Муцуаўна Хакамада | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вячаслаў Аляксандравіч Прохараў | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1955[1] (69 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Ирина Муцуовна Хакамада | ||||||
Бацька | Муцуа Хакамада[d] | ||||||
Маці | Ніна Іосіфаўна Сінельнікава | ||||||
Дзеці | Данііл, Марыя | ||||||
Грамадзянства | Расія | ||||||
Партыя |
Партыя эканамічнай свабоды (1992-1994), |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | РУДН | ||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | hakamada.ru | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла эканамічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы. Абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на эканамічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1983 годзе атрымала вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Палітычная эканомія».
З 1980 года — малодшы навуковы супрацоўнік НДІ Дзяржплана РСФСР. З 1989 года занялася прадпрымальніцкай дзейнасцю. Была адным з кіраўнікоў кааператыва «Сістэмы + праграмы», дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, галоўным экспертам і членам біржавога савета Расійскай таварна-сыравіннай біржы (РТСБ).
Тройчы абіралася ў Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Двойчы — як незалежны дэпутат па Арэхава-Барысаўскай акрузе г. Масквы. З 1994 года — член Камітэта Дзяржаўнай Думы па эканамічнай палітыцы. З’яўлялася членам Дэлегацыі Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У 1994 годзе была арганізатарам дэпутацкай групы "Ліберальна-дэмакратычны саюз «12 снежня». З 1996 года — член Камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце, падатках, банках і фінансах.
У 1997 годзе пастановай Урада Расійскай Федэрацыі прызначана Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Расійскай Федэрацыі па падтрымцы і развіццю малога прадпрымальніцтва. З’яўлялася членам камісіі Урада Расійскай Федэрацыі па эканамічных рэформах, старшынёй Кансультатыўнага савета па падтрымцы і развіццю малога прадпрымальніцтва ў дзяржавах-удзельніцах СНД. Удзельнічала ў працы Палітычнага кансультатыўнага Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Грамадскага савета па малому прадпрымальніцтву пры Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
У 1999 годзе ўзначаліла Інстытут развіцця прадпрымальніцтва.
У снежні 1999 года, будучы лідарам дэмакратычнай партыі «Саюз правых сіл», зноў абрана Дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі III склікання па Усходняй выбарчай акрузе г. Санкт-Пецярбурга. У перыяд са студзеня па чэрвень 2000 года з’яўлялася членам Камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце і падатках і старшынёй Камісіі па абароне правоў інвестараў. У чэрвені 2000 года была абрана намеснікам Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
Зноскі
- ↑ Irina Chakamada // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірына Муцуаўна Хакамада
- Афіцыйны сайт (руск.)
- Марка адзеньня Ірыны Хакамады «Хакама» Архівавана 26 снежня 2008. (руск.)
- «Лицом к лицу» // Расійская служба Радыё Свабода (руск.)
- Хакамада сыходзіць з палітыкі Архівавана 13 чэрвеня 2008. (руск.)
- Ірына Хакамада. Біяграфія зь першых вуснаў. Этэр на радыё «Маяк» 5 жніўня 2008 г. Архівавана 18 лістапада 2011. (руск.)
- Ірына Хакамада на радыё «Эхо Москвы» (руск.)