Ірына Міхайлаўна Парахневіч
Ірына Міхайлаўна Парахневіч (нар. 24 лютага 1955, в. Канюхі Лагойскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Ірына Міхайлаўна Парахневіч | |
---|---|
Нараджэнне |
24 лютага 1955 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, таваразнаўца.
Працавала таваразнаўцам аптовай базы, таваразнаўцам Лагойскага раённага спажывецкага таварыства, дырэктарам Гайненскага рознічна-гандлёвага прадпрыемства Лагойскага раёна, дырэктарам гандлёвай базы, дырэктарам аптова-гандлёва-закупачнай базы Лагойскага райспажыўтаварыства, начальнікам аддзела закупкі і рэалізацыі, дырэктарам камбіната кааператыўнай прамысловасці Лагойскага райспажыўтаварыства Мінскай вобласці. Старшыня праўлення Лагойскага раённага спажывецкага таварыства.
Выбіралася дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік спажывецкай кааперацыі»[2].