Ісак Барысавіч Хавін

Ісак Барысавіч Хавін (руск.: Хавин Исаак Борисович; 8 сакавіка 1885, Гомель — 1988, Масква) — савецкі вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1937). Адным з першых у СССР пачаў даследаваць праблему атлусцення.

Ісак Барысавіч Хавін
руск.: Исаак Борисович Хавин
Дата нараджэння 8 сакавіка 1885(1885-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1988
Месца смерці
Род дзейнасці эндакрынолаг, урач
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1911) і медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1916). У 1916-30 працаваў інфекцыяністам і тэрапеўтам ў Гомелі. У 1930-84 ст. навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, навуковы кансультант Усесаюзнага ін-та эндакрыналогіі (пазней — Інстытут эксперыментальнай эндакрыналогіі і хіміі гармонаў АМН СССР).

Навуковыя працы правіць

  • «Эндогенное истощение и его лечение». М., 1940;
  • «Болезни щитовидной железы». М., 1969 (сааўт.);
  • «Акромегалия и обмен веществ». Кишинев, 1970;
  • «Основные эндокринные заболевания и их лечение». Ташкент, 1975 (сааўт.)

Зноскі

Спасылкі правіць