Ісак Самуйлавіч Рубінштэйн

Ісак Самуйлавіч Рубінштэйн (руск.: Рубинштейн Исаак Самуйлович; 12 снежня 1901, Мінск — 1970, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1941), дацэнт (1947).

Ісак Самуйлавіч Рубінштэйн
Дата нараджэння 12 снежня 1901(1901-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1970
Месца смерці
Род дзейнасці мікрабіёлаг
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў гандлёвую школу (1916), рэальнае вучылішча ў Мінску (1919); з адзнакай скончыў фельчарскую школу (1922). Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1931). Дырэктар Беларускага дзяржаўнага мікрабіялагічнага інстытута (1931—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны галоўны эпідэміёлаг Арміі (1941—1946). Дырэктар Беларускага інстытута мікрабіялогіі і эпідэміялогіі (1946—1950), адначасова выконваў абавязкі загадчыка кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1946—1948). Загадчык цыклам эпідэміялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1948—1951); загадчык кафедры мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1970).

Член праўленняў Усесаюзнага і Беларускага навуковых таварыстваў мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў, Мінскага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў (1963); дэпутат раённага Савета Мінска (1940).

Навуковыя працы правіць

  • «К вопросу о роли неспецифических раздражителей в сывороточном производстве», с сааўт., 1932
  • «К вопросу об экспериментальной склероме», с сааўт., 1940
  • «Очистка и концентрация дифтерийных токсинов и анатоксинов», 1941;
  • «Динамика перехода в анатоксин очищенного и концентрированного дифтерийного токсина», 1942
  • «Практического пособия по медицинской микрооиологии и санитарно-бактериолгическим методам исследований», 1957
  • «Сибирская язва и борьба с ней», 1959
  • «Аллергия и иммунитет при туберкулезе», 1960
  • «Эффективность иммунизации против туберкулезной инфекции при различных методах аппликаций вакцины БЦЖ», 1963

Зноскі

Спасылкі правіць