Ісламская канцэпцыя правоў чалавека

За мінулае стагоддзе дактрына правоў чалавека заняла важкае месца ў такім феномене, як права. Мусульманскае права з'яўляецца адной са старажытнейшых рэлігійна-прававых сістэм. Паводле статыстыкі іслам вызнаюць больш за 1 мільярд жыхароў планеты, а 46 дзяржаў лічаць сябе ісламскімі.

З пункту гледжання правоз чалавека мусульманскае права прадстаўляе сабой унікальны комплекс пастулатаў, якія часам супярэчаць адзін аднаму. Так, напрыклад, у краінах мусульманской прававой сям'і не знайшла спрыяльных умоў для развіцця натуральна-прававая дактрына: часткова нормы аб правах чалавека, якія змяшчаюцца ў мусульманскім прававым масіве, супярэчаць палажэнням у ісламе (права на жыццё і палажэнне аб смяротным пакаранні, права на свабоду думак і веравызнанняў, раўнапраўе для мужчын і жанчын). Таксама ў мусульманскіх краінах адсутнічае прававы механізм абароны і гарантый правоў і свабод чалавека: ісламскія краіны перакананыя ў тым, што прынцыпы ісламскай канцэпцыі (шарыят) з'яўляюцца галоўным арыентырам у пытаннях вызначэння правоў чалавека.

Ісламская канцэпцыя правоў чалавека ўяўляе сабой сукупнасць дапушчальных ісламу нормаў, якія рэгулююць узаемаадносіны ісламскіх дзяржаў з мусульманамі і немусульманамі, якія жывуць на тэрыторыі мусульманскіх дзяржаў, накіраваных на абарону правоў і свобод чалавека.

Дадзеная канцэпцыя з'яўляецца вельмі абмежаванай рамкамі рэлігіі і духоўных установак, прынятых у ісламскім грамадстве. У ісламе канцэпцыя правоў чалавека будуецца на пераканансці ў тым, што Ўсявышні, і адзіны ен, з'яўляецца аўтарам закона і крыніцай правоў чалавека. Правы чалавека, падараваныя Ўсявышнім, не могуць з-за свайго боскага паходжання быць скарочаныя ці ліквідаваныя кіраўніцтвам краіны.

Спецыфіка ісламскай канцэпцыі правоў чалавека складаецца з:

  1. Вяршэнства правоў чалавека, заснаваных на шарыяце, у адносінах да дзяржаўных законаў ці міжнародна-прававых актаў.
  2. Злітнасць правасвядомасці з нормамі, гатоўнасць мусульман выконваць нормы без умяшальніцтва дзяржавы і адмысловы апарат прымушэння, што абумоўлена глыбокімі адрозненнямі на ўзроўні прынцыповых падыходаў да разумення прававога статуса асобы і характара адносін індывіда з уладамі.

У сучаснай ісламскай тэорыі правоў чалавека вызначыліся дзве тэндэнцыі - рысы на культурна-цывілізацыйную своеасаблівасць, унікальнасць шарыята, апануючага іншым прававым сістэмам, і руху па шляху глабалізацыі ў кірунку збліжэння ісламскай прававой думкі з агульнасусветнымі падыходамі да правоў чалавека.

Крыніцы ісламскай канцэпцыі правоў чалавекаПравіць

Унутрадзяржаўнымі крыніцамі ісламскай канцэпцыі правоў чалавека з’яўляюцца Каран, Суна, Іджціхад, судовае рашэнне і інншыя ісламскія пагадненні па правах чалавека. У асноўных крыніцах — Каране і Суне — прысутнічаюць выслоўі, накіраваныя на абарону правоў чалавека:

(руск.)  «И почему бы вам не подвязаться в битвах за путь Божий, и для защиты слабых из мужчин, женщин, детей, которые говорят: Господи наш! Выведи нас из этого города, жители которого беззаконны; поставь нам от Себя защитника, поставь нам покровителя»

У цэлым, зыходзячы з прынцыпу вяршэнства шарыяту, мусульманскія юрысты выдзеляюць каля 70 вершаў (аятаў) Карана, прысвечаных правам і абавязкам чалавека. У іх аснове ляжаць такіе высновы, як чалавечая годнасць і свабода чалавека, роўнасць і справядлівасць.

Найважныя межарабскія дакументы таксама нясуць на сабе адбітак характару дактрыны правоў чалавека, прынятай у мусульманскай прававой сям’і і шмат палажэнняў у іх супадаюць з міжнароднымі стандартамі.

Зыходзячы з таго, што існуючыя універсальныя міжнародна-прававыя акты ў галіне правоў чалавека не ўлічваюць спецыфічнасць ісламскага падыхода да дадзенай праблемы, ісламскія краіны распрацавалі і прынялі адпаведныя дакументы. Сярод іх трэба адзначыць наступныя: Усеагульная ісламская дэкларацыя правоў чалавека 1980 года, Каірская дэкларацыя правоў чаалвека 1990, Арабская хартыя правоў чалавека 1994 года.

Усеагульная ісламская дэкларацыя правоў чалавека была прынята на міжнароднай канферэнцыі, прычсвечанай прароку Мухамеду (12-15 красавіка 1980 года). У ей адзначаецца, что яна аснована на Каране і Суне і распрацавана вядомымі мусульмаснкімі юрыстамі і прадстаўнікамі ісламскіх рухаў. Далей падкрэсліваецца, што з прычыны боскага паходжання правоў чалавека (дадзеных Алахам) ніякі кіраўнік ці ўрад, ніякая асамблея ці ўлада не могуць гэтыя правы абмежаваць, адмяніць ці парушыць якімсьці чынам.

Палажэнні Каірскай дэкларацыі з’яўляюцца запазычаннямі з шарыята. (руск.)  «Основные права и свободы рассматриваются как часть мусульманской религии, они дарованы человеку Богом в виде откровений Священного писания или переданы Пророком в виде действий или изречений. С учетом божественного происхождения основные права и свободы не подлежат нарушению людьми или изменениям их действиями».

Каталог асноўных правоў чалавека ў ісламеПравіць

У ісламе зацвярджаюцца эканамічныя, сацыяльныя, культурныя, грамадзянскія і палітычныя правы. Яны падобныя на тыя, якія змяшчаюцца ва Ўсеагульнай декларацыі правоў чалавека, Міжнародных пактах і канвецыях ААН.

1. Грамадзянскія, палітычныя і культурныя правыПравіць

Асноўнае месца сярод гэтых правоў займае права на жыцце. Згодна з Усеагульнай ісламскай дэкларацыяй правоў чалавека 1980 года, чалавечае жыцце з'яўляецца свяшчэнным правам, на абарону якога павінны быці кінуты ўсе сілы. Пры гэтым асбслівая ўвага надаецца абыходжанню з целам чалавека, які памер. «Как и в жизни, так и после смерти святость человеческого тела не должна быть нарушена. Должный уход за телом умершего входит в обязанности верующих».

У гэтым, як і у некаторых іншых пытаннях, ісламскае права выходзіць за мяжы таго, што ўтрымліваецца ў міжнародных канвенцыях і дэкларацыях. Побач з правам на жыцце зацвярджаецца забарона на выкарыстанне катаванняў, знявагі, гвалту, асабліва пры атрыманні паказанняў у судзе.

Так, як і ва Універсальнай дэкларацыі правоў чалавека, у ісламе прызнаецца права на сям’ю і прыватнае жыцце, права на сабоду перамяшчэнняў і месца жыхарства, права на асабістую культуру і мову, а таксама права на свабоду сумлення. Універсальная ісламская дэкларацыя правоў чалавека 1980 года адназначна сцвяржае, што «у каждого человека есть право на свободу совести и вероисповедания в соответствии с его религиозными убеждениями», што вынікае з каранічнага прадпісання аб тым, што не павінна быць ніякай прымусы ў выбары рэлігіі. Таксама даволі цікаўнай з’яўляецца тлумачэнне ў Ісламскай дэкларацыі права на свабоду перамяшчэння і выбара месца жыхарства. У адмысловым артыкуле гаворыцца аб тым, што «мир Ислама является на самом деле Умма Исламия (мировое сообщество мусульман), и каждый мусульманин должен обладать правом свободного въезда в любую мусульманскую страну и правом свободного выезда из нее».

Сярод палітычных правоў асобнае месца займаюць палажэнні аб тым, што «у каждого человека и у каждого народа есть неотчуждаемое право на свободу во всех ее видах: физической, культурной, экономической и политической – и у них должно быть право бороться всеми возможными способами против любого нарушения или попрания этих прав; и у каждого угнетенного человека или народа есть законное право поддерживать других людей или другие народы в этой борьбе». Іслам сцвярджае, што «протест и борьба против угнетения является правом и обязанностью каждого мусульманина, даже если ему противостоит глава государства». Права на пратэст звязана з правам кожнага чалавека ўдзельнічаць індывідуальна ці каллектыўна ў рэлігійным, смацыяльным, палітычным ці культцрным жыцці свайго грамадства і засноўваць спецыяльныя інстытуты, прызначаныя дзеля таго, што правільна (маруф) і дзеля прадухілення недазволенага (мункар). Да палітычных правоў таксама трэба аднесці права на прытулак (сховішча). Згодна з артыкулам 9 кожны пераследуемы ці прыгнечаны мае права на сховішча. Гэтым правам валодаюць усе людзі незалежна ад расы, рэлігіі, колеру скуры і пола. Аль Масджыд Аль Харам – Запаветная Мячэць у Меке з’яўляецца месцам сховішча для ўсіх мусульман.

Што тычыцца свабоды слова і друку, то існуе цэнзура. Так, згодна з артыкулам 19 Канстытуцыі Пакістана свабода слова і друку «может быть разумно ограничена законом в интересах славы ислама». Канстытуцыі і законы такіх краін, як ААЭ, Марока, Іран, забараняюць друк дакументаў, зневажаючых годнасць іслама, таксама свабода мірных сходаў і шэсцяў можа быць рэалізована толькі пры ўмове, што яна не супярэчыць ісламскім каштоўнасцям.Таксама ісламская канцэпцыя правоў чалавека зацвярдзіла інстытут судовай абароны правоз у выпадку іх парушэння. Сюды можна аднесці права на правасуддзе, на непрадузяты суд, на абарону ад злоўжывання ўладай. Таксама палажэнні артыкула аб непрадузятым судзе дазваляюць казаць аб прэзумпцыі невінаватасці, напрыклад «никто не должен быть признан виновным и приговорен к наказанию, если его вина не доказана независимым и беспристрастным судом. Никто не должен быть признан виновным до решения или приговора беспристрастного независимого суда, при условии, что подсудимому предоставлены нормальные возможности для защиты».

2. Эканамічныя і сацыяльныя правыПравіць

Сярод эканамічных правоў асобнае месца займае закят, які выступае як права бедных на валоданне часткай багацця ўсяго грамадства, ен выступае адным з пяці столпаў іслама і з’яўляецца неадчужальным і бясспрэчным правам у ісламе. (Каран: «И на их богатство есть право голодных и нуждающихся» (51:12)).

Існуе мноства і іншых эканамічных правоў, якія дае іслам, асабліва для бедных і тых, хто жыве ў нястачы. Усе людзі, напрыклад, павінны мець доступ да ежы, адзення, жылля, медыцыны і адукацыі, незалежна ад пола, колера скуры, рэлігіі.

Адначасова, «каждый работник имеет право на справедливое вознаграждение за свой труд. Не должно существовать дискриминации, основанной на расе, поле, цвете кожи или религиозных убеждениях человека». Тым, хто ня можа клапаціцца пра сябе з-за часовага ці пастаяннага недамагання ці інваліднасці, грамадства абавязана даць сацыяльнае забяспечанне.

Канцэпцыя ісламскага эканамічнага парадку і эканамічных правоў у канцэнтраваным выглядзе ўтрымліваецца ва Усеагульнай ісламскай дэкларацыі правоў чалавека:

  1. у сваей гаспадарчай дзейнасці ўсе людзі маюць права карыстацца прыроднымі багаццямі. Гэта багацці, дараваныя Алахам у інтарэсах усяго чалавецтва;
  2. усе людзі маюць права зжабываць сродкі да існавання ў адпаведнасці з Законам (Шарыятам);
  3. кожны чалавек мае права на маемасць, якой валодае ідывідуальна ці разам з другімі. Нацыяналізацыя некаторых эканамічных сродкаў законна з пункту гледжання грамадскіх інтаарэсаў;
  4. жабракі маюць права на частку маемасці багатых, якая ўсталявана закятам і выдзяляецца ў адпаведнасці з Законам;
  5. усе сродкі вытворчасці павінны выкарыстоўвацца ў інтарэсах усей суполкі (Умы), забараняецца не прымаць із у разлік і дрэнна імі распараджацца;
  6. для забеспячэння развіцця збалансаванй эканомікі і абароны грамадства ад эксплутацыя ісламскі Закон забараняе манаполіі, празмерна абмежавальную камерцыйную дзейнасць, ліхвярства, выкарыстанне прымусовых мер на заключэнне пагадненняў і публікацыю ілжывай рэкламы;
  7. у грамадстве дазваляюцца ўсе віды эканамічнай дзейнасці, калі яны не першкаджаюць інтарэсам суполкі (Умы) і не парушаюць ісламскія законы і каштоўнасці.