Disambig-dark.svg У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Існа (горад у Егіпце) .

І́снавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Пскоўскай вобласцю. Знаходзіцца за 42 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 6 км на паўночны захад ад вёскі Маісеева, у басейне ракі Свіна.

Існа
Каардынаты: 55°45′42,77″ пн. ш. 29°35′23,91″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 147,2 м
Даўжыня 1,12 км
Шырыня 0,18 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,55 км
Існа (Беларусь)
Існа
Існа
Існа (Віцебская вобласць)
Існа
Існа

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,55 км.

Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—75 м. Праз возера цячэ рака Чарнец.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

СпасылкіПравіць