Іштван Фрыдрых (венг.: István Friedrich; 1 ліпеня 1883, Малацкі, цяпер Славакія — 25 лістапада 1951, Будапешт) — венгерскі палітык, уладальнік фабрыкі. У 1919 годзе, пасля разгрому Венгерскай савецкай рэспублікі, на працягу 3 месяцаў займаў пасаду прэм'ер-міністра Венгрыі.

Іштван Фрыдрых
венг.: Friedrich István
прэм’ер-міністр Венгрыі
7 жніўня 1919 — 15 жніўня 1919
Папярэднік Дзьюла Пейдль
Пераемнік Іштван Фрыдрых
прэм’ер-міністр Венгрыі
15 жніўня 1919 — 24 лістапада 1919
Папярэднік Іштван Фрыдрых
Пераемнік Карай Хусар
міністр абароны Венгрыі[d]
24 лістапада 1919 — 15 сакавіка 1920
Папярэднік Ferenc Schnetzer[d]
Пераемнік Károly Soós[d]
Нараджэнне 1 ліпеня 1883(1883-07-01)
Смерць 25 лістапада 1951(1951-11-25) (68 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вывучаў інжынерную справу ў Будапешцкім і Шарлотэнбургскім універсітэтах, затым вывучаў права ў Будапешце і Берліне.

Быў арыштаваны як «контррэвалюцыянер» органамі бяспекі Венгерскай савецкай рэспублікі, аднак змог бегчы. 6 жніўня 1919 года прыняў удзел у перавароце, падчас якога быў скінуты прэм'ер-міністр Дзьюла Пейдл. Эрцгерцаг Іозеф Аўгуст прызначыў яго на пасаду прэм'ер-міністра Венгрыі 7 жніўня 1919 года, і ён займаў гэту пасаду да 25 лістапада 1919 года. Паралельна з пасадай прэм'ер-міністра быў міністрам абароны Венгрыі да 15 сакавіка 1920 г.

Напачатку 1920-х гадоў заснаваў вельмі правую палітычную асацыяцыю. Быў членам Венгерскага парламента ў 1920—1939 гадоў.

Арыштаваны ў 1951 г. у гады рэжыму М. Ракашы, меркавана загінуў у турме.

Зноскі

Спасылкі

правіць