Малацкі (славацк.: Malacky, ням.: Malatzka) — горад у Заходняй Славакіі, размешчаны на поўдні Загорскай нізіны. Насельніцтва горада каля 18 тысяч чалавек. Малацкі — самы заходні горад Славакіі, у аднайменным раёне размешчаны і самы заходні населены пункт Славакіі — Загарска-Вес.

Горад
Малацкі
Malacky
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1206
Першая згадка
Плошча
26,77 км²
Вышыня цэнтра
159 м
Насельніцтва
17 858 чалавек (2003)
Шчыльнасць
667 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 34
Паштовы індэкс
901 01
Аўтамабільны код
MA
Афіцыйны сайт
Малацкі на карце Славакіі
Малацкі (Славакія)
Малацкі

Гісторыя правіць

Першае згадванне пра Малацках адбываецца з 1206 года як пра «паселішча пры рэчцы Маліна — Малучка», венг.: Maliscapotoca. 300 гадоў Малацкі былі ўладаннем дваранскага роду Гонт-Пазнаньскіх, потым роду Балаш, якія зрабілі Малацкі цэнтрам Плавецкага панства, а пазней, наступных 300 гадоў, сям’і Палфі, якія шмат зрабілі для росквіту горада.

У 1891 годзе праз Малацкі прайшла чыгунка Браціслава-Скаліца і з тых часоў горад стаў прамысловым цэнтрам паўднёвага Загор’я.

Славутасці правіць

 
Сінагога
  • Фарны касцёл
  • Сінагога
  • У 9 кіламетрах да паўночнага ўсходу ад горада знаходзіцца пляцоўка для навучальных авіяцыйных стрэльб і бамбакіданні
  • У 8 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад горада знаходзіцца база ВПС Славакіі Малацкі

Вядомыя выхадцы і жыхары правіць

Спасылкі правіць