Іяхонія
Іяхонія[4], Яхонія (іўр.: יְכָנְיָה) — паводле біблейскіх звестак, сын цара Іякіма, цар іўдзейскі, пераселены Навухаданосарам II у Вавілон. Імя гэтага цара ў розных біблейскіх кнігах падаецца па-рознаму. Нават узрост, у якім Іяхонія ўступіў сеў на царскі сталец, аўтары біблейскіх кніг падаюць па-рознаму. Так, у адных кнігах ён стаў царом, калі яму было 8 гадоў, а ў чацвёртай кнізе «Царствы» у 18 гадоў. Царскі сталец Іяхоніі дастаўся ў самы цяжкі і складаны час. Яго бацька Іяхім спачатку прызнаваў над сабой уладу Навухаданосара, а потым пачаў шукаць шляхі да вызвалення і ўступіў у саюз з егіпецкім фараонам, за што быў жорстка пакараны: Навухаданосар яго паланіў і вывез у Вавілон. Валадарства Іяхоніі было кароткачасовым. Ён пратрымаўся на царскім стальцы толькі 3 месяцы і 10 дзён, пасля чаго быў скінуты Навухаданосарам і заменены братам Матфаніяй, якога вавілонскі цар нерайменаваў у Седэкію. Сам жа Іяхонія быў пасаджаны ў турму, у якой прасядзеў 36 гадоў, пакуль яго не вызваліў сын Навухаданосара.[5]
Іяхонія | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
каля 616 да н.э.[1] |
Смерць |
каля 597 да н.э.[1] |
Род | дом Давіда[d] |
Бацька | Іякім[2] |
Дзеці | Shealtiel[d][3] |
Веравызнанне | Яхвізм[d] |
Дзейнасць | кіраўнік |
![]() |
Згодна з вавілонскай хронікай Іерусалім капітуляваў 2 Адара (16 сакавіка) 597 г. да н.:
У сёмы месяц (Навухаданосара) у месяцы Чызлеў (лістапад / снежань), цар Вавілонскі сабраў сваё войска, і пасля таго як ён уварваўся ў зямлі Хатыла (Сірыя / Палесціна), ён аблажыў горад Іудзеі. На другі дзень месяца Адара (16 сакавіка), ён захапіў горад і ўзяў цара (Іяхонія) у палон. Ён паставіў на тым месцы цара (Сэдэкія) сваёй воляй, а пасля таго, як атрымаў багатую даніну, ён даслаў (іх) у Вавілон.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://timeline.biblehistory.com/event/jehoiachin
- ↑ 6 // Чацвёртая кніга Царстваў
- ↑ Матфей 12 // Евангелле паводле Матфея
- ↑ У Ф. Скарыны — Іяхін
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 169. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 169. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Папярэднік: Іякім Егаакім |
Цар Іўдзейскі Суваладарэнне
|
Пераемнік: Седэкія Цэдкіяу |