Ія Вітальеўна Малкіна
Ія Вітальеўна Малкіна (в. Старое Раматова, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка, першы намеснік Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2014—2019). Кандыдат юрыдычных навук.
Ія Вітальеўна Малкіна | |
---|---|
Нараджэнне | |
Муж | Віктар Францавіч Кучынскі |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў вёсцы Старое Раматова Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і вайскоўца.
У 1997 годзе з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
C 1997 па 2001 год працавала ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у тым ліку намесніцай дырэктара — начальніцай упраўлення гуманітарнай дзейнасці Дэпартамента[1]. Затым узначальвала юрыдычную службу і галоўнае ўпраўленне прававога забеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].
У 2000 годзе скончыла з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне»[2]. У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Адміністрацыйнае права»[1].
У маі 2014 года была прызначана на пасаду першага намесніка Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, курыравала буйныя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі[1].
У маі 2019 года звольнена з пасады першага намесніка Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта[2].
З 29 чэрвеня 2019 года[3] па 15 лютага 2020 года[4] працавала намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
15 лютага 2020 года назначана першым намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам»[4], аднак ужо 17 сакавіка 2020 года вызвалена ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам да другога наймальніка[5].
У сакавіку 2020 года накіравана на работу ў Маскву памочніцай старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі[6].
Сям’я
правіцьМуж — Віктар Францавіч Кучынскі, беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I—III скліканняў, вядомы, як «гранатамётчык» Лукашэнкі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Кіраўніцай Мінпрыроды можа стаць жонка «гранатамётчыка» Кучынскага
- ↑ а б в Посмотрите, кто стал зампредом «Белгоспищепрома» Архівавана 30 лістапада 2019.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2019 года № 415 «Аб назначэнні І. В. Малкінай»
- ↑ а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2020 года № 92 «Аб назначэнні І. В. Малкінай і Г. Я. Чарняка»
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2020 года № 150 «Аб вызваленні І. В. Малкінай»
- ↑ Мясникович позвал к себе на работу в Москву крупных белорусских чиновников Архівавана 19 лістапада 2020.