Іўлін Во (англ.: Evelyn Waugh; 28 кастрычніка 1903, Лондан10 красавіка 1966, Кум-Флоры  (англ.) (Сомерсет, Англія, Вялікабрытанія)) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых майстроў сатырычнай прозы.

Іўлін Во
Evelyn Waugh
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Артур Іўлін Сент-Джон Во
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1903(1903-10-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1966(1966-04-10)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Артур Во[d][3][6]
Маці Catherine Charlotte Raban[d][7][6]
Жонка Evelyn Gardner[d] і Laura Herbert[d]
Дзеці Аберон Во[d], Maria Teresa Waugh[d], Mary Waugh[d], Margaret Evelyn Waugh[d], Harriet Mary Waugh[d], James Waugh[d] і Septimus Waugh[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 19241965
Кірунак сатыра, гумар
Жанр раман, аповесць, апавяданне, аўтабіяграфія
Мова твораў англійская
Прэміі
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Оксфардзе. Першы літаратурны твор быў прысвечаны паэзіі і жывапісу Д. Г. Расеці (1928). У раманах «Заняпад і разбурэнне» (1928), «Брыдкая плоць» (1930), «Чорная бяда» (1932), «Прыгаршчы праху» (1934), «Сенсацыя» (1938) крытыка тагачаснай рэчаіснасці, прысутнічаюць уласцівыя аўтару элементы чорнага гумару. Падзеі Другой сусветнай вайны прыўнеслі ў творы настроі элегічнага смутку. Раманы «Перапыненая работа» (1942), «Вяртанне ў Брайдсхед» (1945) аўтар назваў «некралогамі асуджаным вярхам», «памінальнай месай па каштоўнасцях старога свету». Стыль І. Во адзначаны праніклівым псіхалагізмам і афарыстычнай мовай (навелы «Марское падарожжа», «Пераможца атрымлівае ўсё» і інш.). У раманах з трылогіі «Пачэсны меч» (1965) выяўлена драма пісьменніка, які не прыняў ілжывых каштоўнасцей рэчаіснасці, імкнуўся да пераадолення дысгармоніі жыцця праз захаванне традыцыйнага ўкладу сям'і і дабрачыннасці. «Выпрабаванне Гілберта Пінфалда» (1957) — аўтабіяграфічны раман. Прыхільнасць да прынцыпаў рэалізму ў мастацтве аўтар засведчыў у артыкулах «Літаратурны стыль у Англіі і Амерыцы» (нап. 1955), «Гібель Жывапісу» (нап. 1956).

Беларускія пераклады

правіць
  • Маленькая пагулянка містэра Лаўдэя // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Evelyn Waugh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. In God, Distrust // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  5. Revisiting ‘Brideshead,’ With All the Signs of Its Times (and Beyond) // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  6. а б Kindred Britain
  7. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

правіць
  • Саркісава Н. Во // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.