Іван Іосіфавіч Мікановіч
Іван Іосіфавіч Мікановіч (нар. 17 лістапада 1938, в. Кухары, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1977), дацэнт (1986).
Іван Іосіфавіч Мікановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Навуковая сфера | раслінаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук (1977) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (агранамічны факультэт, 1963).
Працаваў на Шчучынскай машынна-трактарнай станцыі (з 1956, камбайнер), Паўладарскай вобласці (Казахстан), Полацкім міжраённым атрадзе па ахове раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля (з 1963), Гродзенскім дзяржаўным аграрным унiверсiтэце (аграном-насеннявод, загадчык аддзела насенняводства, у 1965—1976 — галоўны аграном вучэбна-доследнай гаспадаркі «Прынёманскі», 1976—1995 — дацэнт кафедры агульнага земляробства, 1995—2012 — кафедры раслінаводства, 1977—1980 — намеснік дэкана, 1980—1995 — дэкан агранамічнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: агратэхніка і шляхі павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур; паляпшэнне пратэінавай каштоўнасці зерневых культур; падрыхтоўка кадраў для АПК.
Узнагароды правіць
Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1992) і інш.
Бібліяграфія правіць
- Продуктивность чистых и смешанных посевов яровых зерновых культур на дерново-подзолистых супесчаных почвах западной части Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Миконович Иван Иосифович. ― Жодино, 1977.