Іосіф Васільевіч Лагун
Іосіф Васі́льевіч Лагу́н (1894, в. Мікіцёнкі, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Шаркаўшчынскі раён — 1920) — беларускі бальшавіцкі дзеяч, удзельнік усталявання бальшавіцкай улады на Беларусі.
Іосіф Васільевіч Лагун | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1920 |
Партыя |
З верасня 1917 г. член Выканкома Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Петраградзе, кіраваў партыйнай школай. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброеннага паўстання ў Петраградзе. У снежні 1917 удзельнічаў у Першым Усебеларускім з'ездзе, пасля разгону з'езда абраны яго Радай у склад Выканкаму. З красавіка 1918 г. старшыня 1-й Беларускай секцыі РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме партыі, пазней загадчык Петраградскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята, член таварыства аматараў беларускага народнага мастацтва ў Петраградзе. Дэлегат Усерасійскага з'езда бежанцаў-беларусаў у Маскве (1918). На 1-м з'ездзе КПБ выбраны членам Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Член ЦВК БССР. У студзені 1919 г. накіраваны ЦБ КП(б)Б у Дзісенскі павет, з мая 1919 г. у Чырвонай Арміі. Загінуў на Заходнім фронце.
Літаратура
правіць- Эдуард Карніловіч. Лагун Іосіф Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.