Янка Лайкоў

(Пасля перасылкі з І. У. Лайкоў)

Янка Лайкоў, поўнае імя Іван Уладзіміравіч Лайкоў (нар. 10 верасня 1979, Новая Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык, крытык.

Янка Лайкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 верасня 1979(1979-09-10) (44 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці з 1995
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын пісьменніка Уладзіміра Лайкова.

Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Літаратурная работа» (2006), магістратуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны (2023). Працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (2004—2009), (2018—2021), у часопісе «Маладосць» (2010). Некаторы час працаваў на аўтазаправачнай станцыі.

У 2017 годзе Янка Лайкоў з сям’ёй узяў удзел у XXIV міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Дабратворным агнём ад Гроба Гасподняга.

Жыве ў Барысаве.

Жонка Марына Лайкова, дзеці — Васіль і Вераніка Лайковы.

Творчасць правіць

Піша на беларускай мове. Дэбютаваў у друку вершамі ў 1996 годзе ў барысаўскай раённай газеце «Адзінства». Друкаваўся ў часопісах «Першацвет», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у рэспубліканскай перыёдыцы. Выступае ў беларускім перыядычным друку з рэцэнзіямі, водгукамі і эсэ, прысвечанымі сучаснаму літаратурнаму працэсу.

Вершы перакладалі на англійскую (анталогія «Poems of liberty», 2004, перакладчыца Вера Рыч), украінскую (часопіс «Буковиньский журнал», 2019, перакладчыца Марыя Вайна), польскую (анталогія «Jeszcze zmierzch żarzy», Уроцлаў, 2021, перакладчык Казімеж Бурнат) мовы.

Перакладае паэзію з украінскай, польскай і рускай моў.

Бібліяграфія правіць

  • «Логіка пасткі» — Мінск, бібліятэка часопіса «Маладосць», 2000,
  • «Вогнепаклоннік» — Мінск, «Мастацкая літаратура», 2003.

Спасылкі правіць