Іван Фадзеевіч Кудзелька

(Пасля перасылкі з І. Ф. Кудзелька)

Іван Фадзеевіч Кудзелька (12 снежня 1891, Рудзенск, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 28 чэрвеня 1938, Мінск, БССР) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Стрыечны брат Міхася Чарота.

Іван Фадзеевіч Кудзелька
Нараджэнне 12 снежня 1891(1891-12-12)
Смерць 28 чэрвеня 1938(1938-06-28) (46 гадоў)
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч

Біяграфія правіць

3 1914 года ў арміі, з сакавіка 1918 года ў Чырвонай Арміі. Працаваў на чыгунцы ў Мінску і Жлобіне з чэрвеня 1922 года. 3 1925 года сакратар Гарадоцкага, Глускага райкамаў КП(б)Б, старшыня Глускага райвыканкама, намеснік старшыні Бабруйскага акружнога выканаўчага камітэта. 3 1930 года стар­шыня Мазырскай акружной кантрольнай камісіі, сакратар Мазырскага РК КП(б)Б, сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б, загад­чык аддзелаў ЦК КП(б)Б. У 1935—1937 гадах наркам фінансаў БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1932—1937 гадах. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1935—1937 гадах. Член ЦВК БССР на працягу 1927—1929 гг.

Арыштаваны ў 1937 годзе па справе ўдзелу ў аб’яднанай контррэвалюцыйнай дыверсійна-шкодніцкай шпіёнскай арганізацыі. 28 чэрвеня 1938 года быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.557