Абаўйсанта
Абаўйса́нта (венг.: Abaújszántó) — горад на паўночным усходзе Венгрыі ў медзье Боршад-Абаўй-Земплен. Распаложаны ў 40 км ад сталіцы медзье — горада Мішкальца. Насельніцтва — 3407 чалавек (2001).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Пасяленне было заселеным ужо ў антычныя часы. На працягу многіх стагоддзяў быў важным гандлёвым цэнтрам. Страціў статус горада, які меў больш за 600 гадоў, у 1902 годзе. Зноў атрымаў дадзены статус у 2004 годзе. Распаўсюджаны вінаробства і народныя рамёствы.
Славутасці — гатычны касцёл XIV стагоддзя, перабудаваны ў XVIII стагоддзі ў барочным стылі, барочная кальвінісцкая царква (1752), лютэранская царква эпохі позняга барока і вельмі прыгожая неакласічная грэка-каталіцкая царква, упрыгожаная разным іканастасам.
Гарады-пабрацімы — Бад-Швальбах і Оберлунгвіц (Германія).
Вядомыя ўраджэнцы
правіцьУ Абаўйсанта нарадзіўся вядомы перакладчык і паэт на мове эсперанта Кальман Калачай, яго імя носіць адна з гарадскіх вуліц.