Абертон
Аберто́н[1] (ням.: Oberton[2]) — музычны дадатковы, больш высокі тон, які ўзнікае пры гучанні асноўнага тона і надае яму асаблівае адценне або тэмбр.
У фізіцы, абертон разумеецца як простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання (механічнага, электрычнага) з частатой, вышэйшай за асноўную. Любое перыядычнае ваганне выяўляецца як сума асноўнага тону і абертону. Амплітуда і частата абертону вызначаюцца ўласцівасцямі вагальнай сістэмы і спосабам яе ўзбуджэння. Абертоны з частотамі, кратнымі частаце асноўнага вагання, называюцца гарманічнымі, іншыя — негарманічнымі (уласцівыя гукам сірэн, шумам). Ад сукупнасці частот асноўнага вагання і абертона залежыць тэмбр гуку.
У музычнай акустыцы гарманічныя абертоны, размешчаныя ва узыходным парадку, утвараюць натуральны гукарад. У комплексе з асноўным тонам яны складаюць музычны гук і, хоць гучаць слабей за асноўны тон і на слых не распазнаюцца, надаюць яму пэўную афарбоўку.
Літаратура
правіць- Аберто́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.11