Аблавуха
Аблаву́ха — беларускі мужчынскі галаўны ўбор, зімовая шапка-вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху сукном. Да асновы яе прышывалі 4 крылы (вушы), пярэдняе і задняе падымалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. Насілі да пачатку 20 ст.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Head_covering_of_the_Belorussians_-_XIXth_%28%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%83%D1%85%D0%B0%29.jpg/220px-Head_covering_of_the_Belorussians_-_XIXth_%28%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%83%D1%85%D0%B0%29.jpg)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Аблавуха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Аблавуха // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9. — С. 12.
- Аблавуха // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.