Абруб (Пружанскі раён)

вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Абру́б[1] (трансліт.: Abrub, руск.: Обруб) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.

Вёска
Абруб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225177
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256806024
Абруб на карце Беларусі ±
Абруб (Пружанскі раён) (Беларусь)
Абруб (Пружанскі раён)
Абруб (Пружанскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Абруб (Пружанскі раён)

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета[2].

Славутасці

правіць

Валун-следавік размешчаны на поўдзень ад вёскі, за 100 м ад лесу, мае наступныя памеры: даўжыня — 1,5 м; дыяметр — 1,35 м; вышыня — 0,6-1,1 м, а форму — няправільнай прызмы. Большая частка каменя прадстаўлена шэрым буйназярністым гранітам з уключэннямі ксеналітаў гнейсаподобных парод. Палявыя шпаты шэрага колеру прысутнічаюць у выглядзе таблічак памерам ад 1×1 см да 1,5×2 см, памеры зерняў белага кварца вар’іруюцца ад 0,5 да 1 см. Паўднёва-заходні бок валуна прадстаўлены брудна-ружовым сярэднезярністым гранітам з утрыманнем палявых шпатаў таблічак памерам да 1×1,5 см. Паверхня моцна згладжаная, пакрыта мохам і лішайнікамі. Маецца невялікае паглыбленне («след») даўжынёй да 10 см, шырынёй 5 см, глыбінёй 1 см. Гэты валун-следавік ушанаваны мясцовымі жыхарамі, уваходзіць у комплекс культавых рэлігійных аб’ектаў (капліца, студня), які з’яўляецца месцам паломніцтва[3].

Галерэя

правіць

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов (1 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 29 лістапада 2015.
  3. Расказваем аб культавых і загадкавых валунах Беларусі

Спасылкі

правіць