Старавольскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Стараво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Стараволя.

Старавольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стараволя
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 800
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікасельскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 800 чалавек[3], з іх 81,8 % — беларусы, 13,1 % — палякі[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.