Абшар — беларускі рок-гурт. У 2009 годзе гурт прадстаўляў Беларусь на міжнародным рок-фестывалі «Union of Rock» у горадзе Венгажэва (Польшча).

Абшар
Жанр Рок
Гады 2004-2013
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Лагойск, Мінск
Мова песень беларуская, чэшская
Склад Ілля Паплёўка, Сяргей Ніканенка, Максім Цурко, Максім Іваноў, Вольга Шахновіч

Гісторыя праекта пачалася з 2004 года, калі Ілля Паплёўка запрасіў трох музыкантаў для ўдзелу ў яго сольным канцэрце. Супрацоўніцтва працягнулася ў 2005 годзе, тады музыкі ўпершыню сабраліся пад назвай Абшар. Гурт даваў як сольныя канцэрты, так і выступаў супольна, з такімі гуртамі як Parason, SDM, Цмокі (Band A), Шампунь для звар'яцелых валасоў.[1]

Песні калектыва з'яўляліся частымі ўдзельнікамі хіт-парадаў на сайце «Тузін гітоў».У 2013 годзе калектыў спыніў сваё існаванне, рэарганізаваўшыся ў новы гурт пад назвай Haina.[2]

ДыскаграфіяПравіць

  • «Жоўты» (міні-альбом, 2011)[3]

СкладПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць