Абідзіна

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Абі́дзіна[3] (трансліт.: Abidzina, руск.: Обидино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Вёска
Абідзіна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,045865[1] км²
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139[2]
Паштовы індэкс
211552[2]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218804141
Абідзіна на карце Беларусі ±
Абідзіна (Беларусь)
Абідзіна
Абідзіна (Віцебская вобласць)
Абідзіна

Гісторыя правіць

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У сярэдзіне XIX ст. ў складзе дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1920 годзе ў вёсцы дзейнічалі школа і пункт ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. З 15 лютага 1923 г. Абідзіна ў складзе Вышадскай воласці Віцебскага павета, з 20 жніўня 1924 г. у складзе Бяскатаўскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (Віцебскай вобласці з 20.2.1938). У 1933 годзе ў вёсцы дзейнічаў калгас «Чырвонае Абідзіна», кузня, ваўначоска. У лютым 1943 г. вёска была спалена нямецка-фашысцімі акупантамі, было знішчана 56 двароў, загінулі 25 жыхароў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска была адбудавана. Вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Смалоўка».

Насельніцтва правіць

  • 1785 — 4 двары, 45 рэвізскіх душ;
  • 1797 — 73 рэвізскія душы;
  • 1905 — 8 двароў, 56 жыхароў;
  • 1926 — 10 двароў, 47 жыхароў;
  • 1940 — 56 двароў, 120 жыхароў;
  • 1959 — 71 жыхар;
  • 1970 — 54 жыхары;
  • на 1.1.2002 — 3 двары, 4 жыхары.

Зноскі

  1. Решение Городокского районного Совета депутатов 28.9.2011 № 80 «Об установлении границ сельских населённых пунктов Городокского района» (руск.)
  2. а б Сайт РУП «Белпошта»
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 320, 784. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі правіць