Абісальныя адклады
Абісальныя адклады — глыбакаводныя адклады, сучасныя і старажытныя марскія і акіянічныя адклады на глыбіні звыш 3—4 км у абісальнай зоне. Тэрмін «абісальныя адклады» ўпершыню ўвёў у 1907 годзе нямецкі даследчык Ота Крумель. Яны ўтвараюцца з розных мікраарганізмаў і парэшткаў жывёл (арганічных адкладаў), матэрыялу вулканічных вывяржэнняў, горных парод і мінералаў. Складаюцца пераважна з глыбакаводных чырвоных глін, карбанатных і крэменістых ілаў. Абісальныя адклады займаюць каля 90% дна акіяна.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).