Аб’ектывізм (гнасеалогія)
Аб'ектыві́зм — кірунак у гнасеалогіі, у аснове якога ляжыць арыентацыя пазнавальнай дзейнасці на сацыяльна-палітычную «нейтральнасць», на устрыманне ад сацыяльна-крытычных ацэнак, суджэнняў аб яе каштоўнасцях і мэтах. Тым самым ён абмяжоўвае «разумнае мысленне», нярэдка маскіруючы гнасеалагічны суб'ектывізм. Аб'ектывізм адмаўляе самастойную ролю актыўных дзеянняў гістарычных суб'ектаў, трактуе іх як цалкам абумоўленыя фатальным ходам рэчаў, уплывам тэхніка-тэхналагічнага і навуковага фактараў. У найноўшай сваёй форме сцыентызму аб'ектывізм выражаецца ў тэндэнцыі звесці ўсю культуру да навукі, а праблемы чалавека і грамадства — да навукова-тэхнічных задач .
Літаратура
правіць- Аб'ектывізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).