Аварыя на газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2»

Аварыя на газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2» — прарыў магістраляў газаправодаў «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2» кампаніі Nord Stream Aktiengesellschaft, які здарыўся ў ноч на 26 верасня 2022 года[1].

Карта, якая паказвае размяшчэнне трубаправодаў. Большую частку шляху яны праходзяць блізка адзін да аднаго, але адхіляюцца паблізу месцаў уцечак.

КантэкстПравіць

Аварыя адбылася на фоне эскалацыі расійскага ўварвання ва Украіну[2]. За дзень да аварыі на газаправодах нарвежскае агенцтва Petroleum Safety Authority Norway, якое кантралявала бяспеку нафтагазавай здабычы, заявіла, што над марскімі платформамі па здабычы нафты заўважаны неапазнаныя дроны[2].

На момант аварыі «Паўночны паток-2» не быў запушчаны, бо 22 лютага Германія спыніла працэс яго запуску ў адказ на прызнанне Расіяй незалежнасці самаабвешчаных ДНР і ЛНР[1], а «Паўночны паток-1» з лета 2022 дзейнічаў на 20 % ад сваёй прапускной здольнасці, а ў канцы жніўня пастаўкі газу па гэтым трубаправодзе былі практычна цалкам спынены[3][4].

АварыяПравіць

На магістралях гэтых газаправодаў у трох месцах адбыліся ўцечкі: дзве на «1» і адна — на «2»[1]. Кампанія Nord Stream заявіла, што аварыя адбылася на ўсіх трох нітках адначасова[5]. Усе пашкоджанні адбыліся ў выключнай эканамічнай зоне Даніі на паўночны-ўсход ад вострава Борнхальм[1].

У раёне ўцечак былі зафіксаваны сейсмічныя штуршкі: адзін — у ноч з 25 на 26 верасня, і другі — увечары 26 верасня[6]. Выданне Reuters са спасылкай на германскі сейсмалагічны цэнтр GFZ адзначыла, што землетрасенні былі зафіксаваны на фоне вельмі нізкай сейсмічнай актыўнасці ў гэтым рэгіёне. Прычынай штуршкоў былі выбухі[6].

ВерсііПравіць

Эксперты адзначалі, што паколькі падводныя газаправоды ламаюцца вельмі рэдка, адначасовая аварыя на двух новых трубах адразу ў трох месцах хутчэй за ўсё з’яўляецца дыверсіяй[2]. Крыніцы нямецкай газеты «Der Tagesspiegel» паведамілі: «Мы не можам уявіць сабе ўжо ніякі іншы сцэнар, акрамя запланаванай атакі. Усё кажа, што гэта не супадзенне». На думку журналістаў Der Tagesspiegel, для дыверсіі маглі выкарыстоўваць вадалазаў або падводную лодку. Газета паведаміла пра існаванне двух версій, якія разглядаюцца ў ходзе расследавання: згодна з першай з іх, за атакай на газаправод стаіць Украіна ці праўкраінскія сілы, а па другой версіі, падрыў магістралі здзейсніла Расія[5].

30 верасня Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвінаваціў «англасаксаў» у арганізацыі выбухаў на «Паўночных патоках»[7]. 12 кастрычніка расійскі лідар заявіў, што арганізатары тэракта на «Паўночных патоках» ставілі перад сабой мэту падарваць энергетычную бяспеку цэлага кантынента, блакіраваць крыніцы таннай энергіі. Таксама ён падкрэсліў, што за дыверсіяй на «Паўночных патоках» стаіць той, хто імкнецца канчаткова разарваць сувязі Расіі і Еўрасаюза, аслабіць Еўропу. Паводле яго слоў, бенефіцыяры інцыдэнтаў на трубаправодзе зразумелыя — гэта ЗША і краіны з альтэрнатыўнымі маршрутамі паставак[8].

НаступствыПравіць

Службы бяспекі Германіі выказалі здагадку, што тры трубы газаправодаў «Паўночны паток-1» і «Паўночны паток-2» могуць назаўжды апынуцца непрыдатнымі для выкарыстання[9].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. а б в г ФРГ и Дания расследуют причины утечки на "Северном потоке". Deutsche Welle (27 верасня 2022). Праверана 27 верасня 2022.
  2. а б в Диверсия или авария? Главный газопровод из России в Европу “Северный поток” дал течь сразу в трех местах. Русская служба Би-би-си (27 верасня 2022). Праверана 27 верасня 2022.
  3. В обеих нитках "Северного потока" упало давление. Deutsche Welle (27 верасня 2022). Праверана 27 верасня 2022.
  4. Причиной взрывов на газопроводах "СП" назвали диверсию. Deutsche Welle (27 верасня 2022). Праверана 28 верасня 2022.
  5. а б Der Tagesspiegel: оба газопровода «Северный поток» могли подвергнуться целенаправленной атаке — с участием водолазов или подлодки. Meduza (27 верасня 2022). Праверана 27 верасня 2022.
  6. а б Сейсмологи зафиксировали взрывы в день повреждения Nord Stream (руск.) . Радио Свобода.
  7. tass.ru
  8. blr.belta.by
  9. Мария Федотова. Tagesspiegel: «Северные потоки» после взрывов могут не заработать, Коммерсантъ (28 верасня 2022).