Аваскоп
Аваскоп (ад лац.: ovum — яйцо[1]) — аптычная прылада для візуальнай праверкі якасці яек перад закладкай у інкубатар і падчас іх інкубацыі, а таксама для кантролю за якасцю харчовых яек. Ацэнку яек праводзяць пры прасвечванні. Аваскоп дазваляе выявіць няякасныя яйкі на ранняй стадыі інкубацыі і павысіць працэнт вылуплення.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.18
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).