Аверон (дэпартамент)

дэпартамент Францыі

Аверон (фр.: Aveyron) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар 12. Адміністрацыйны цэнтр — Радэз. Насельніцтва — 263,8 тыс. чалавек (78-е месца сярод дэпартаментаў, даныя на 1999 г.).

Аверон
Aveyron
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Аверон на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 12
Рэгіён: Поўдзень — Пірэнеі
Акруг: 3
Кантонаў: 46
Камун: 304
Статыстыка
Насельніцтва 78-е месца
 -1999 263,8 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 30 чал/км²
Плошча: 8735 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча тэрыторыі — 8735 км². Дэпартамент размешчаны ў гарыстай мясцовасці, найвышэйшы пункт — вяршыня Майэб’ё (1469 м).

Дэпартамент уключае 3 акругі, 46 кантонаў і 304 камуны.

Гісторыя правіць

Аверон — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г.