Поўдзень — Пірэнеі

былы рэгіён у Францыі

Поўдзень — Пірэнеі (фр.: Midi-Pyrénées, акс.: Miègjorn-Pirenèus, гаск.: Mieidia-Pirenèus) — рэгіён на поўдні Францыі. Галоўны горад — Тулуза (650 тыс. жыхароў). Насельніцтва — 2,787 млн чалавек (8-е месца сярод рэгіёнаў).

Поўдзень — Пірэнеі
Midi-Pyrénées
Лагатып рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі Сцяг[d]
Лагатып рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі Сцяг[d]
Месцазнаходжанне
Карта Францыі з выдзеленым рэгіёнам Поўдзень — Пірэнеі
Адміністрацыя
Сталіца Тулуза
Прэзідэнт савета Мартэн Мальві
(20102014; СП)
Прэфект Дамінік Бюр
Дэпартаменты Жэр (32)
Ар’еж (09)
Аверон (12)
Верхняя Гарона (31)
Верхнія Пірэнеі (65)
Ло (46)
Тарн (81)
Тарн і Гарона (82)
Кантоны 293
Камуны 3020
Статыстыка
Плошча1 45 348 км²
Насельніцтва (8 месца)
 • 01.01.2007
(па ацэнках)
2 787 000
 • 08.03.1999
(па перапісу)
2 551 687
 • Шчыльнасць (2006) 61 чал/км²

1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёр, сажалак і ледавікоў плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыяў рэк.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча тэрыторыі 45348 км². Рэгіён уключае дэпартаменты Жэр, Ар’еж, Аверон, Гарона Верхняя, Пірэнеі Верхнія, Ло, Тарн і Тарн і Гарона. Праз яго працякаюць рэкі Адур, Ар'еж, Гарона і Ло.

Насельніцтва правіць

Эканамічна актыўнае насельніцтва: 936 тыс. чал. Сталіца рэгіёна Тулуза з'яўляецца трэцім горадам Францыі па колькасці студэнтаў (пасля Парыжа і Ліёна).

Занятасць насельніцтва:

  • у сельскай гаспадарцы: 14,4 %
  • у прамысловасці: 26,8 %
  • у сферы паслуг: 58,8 %

На прадпрыемствах Airbus (штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Тулузе) працуюць звыш 20 000 чалавек.

Гісторыя правіць

Асноўную частку рэгіёна складаюць вобласці, раней якія ўваходзілі ў склад правінцый Гасконь, Лангедок і Руэрг.

Спасылкі правіць