Верхняя Гарона
дэпартамент Францыі
Гарона Верхняя (фр.: Haute-Garonne) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень-Пірэнеі. Парадкавы нумар — 31. Адміністрацыйны цэнтр — Тулуза. Насельніцтва — 1,046 млн чалавек (17-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).
Гаронна Верхняя Haute-Garonne | |
---|---|
![]() Герб | |
Месцазнаходжанне | |
![]() | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 31 |
Рэгіён: | Поўдзень-Пірэнеі |
Акруг: | 3 |
Кантонаў: | 53 |
Камун: | 588 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 17-е месца |
-1999 | 1,046 млн. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 166 чал/км² |
Плошча: | 6309 км² |
![]() |
ГеаграфіяПравіць
Плошча тэрыторыі 6309 км². Праз дэпартамент працякае рака Гарона. Паўднёвыя вобласці знаходзяцца ў горнай сістэме Пірэнеяў. Найвышэйшая кропка — гара Пердыгер (3222 м).
Дэпартамент уключае 3 акругі, 53 кантона і 588 камун.
ГісторыяПравіць
Верхняя Гарона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. Назва паходзіць ад ракі Гарона.
СпасылкіПравіць
- Conseil General website (in French)
- Prefecture website Архівавана 14 мая 2011. (in French)
- http://www.cdt-haute-garonne.fr/ (in French)
- http://www.toulouse.fr/