Авёс шчаціністы
Авёс шчаціністы[3][4][5] (Avena strigosa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў.
Авёс шчаціністы | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Avena strigosa Schreb. | |||||||||||||||||||||
|
РаспаўсюджваннеПравіць
Авёс шчаціністы распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, у гарах Іспаніі, Партугаліі і Англіі культывуецца ў якасці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расліны.
На Беларусі зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі як пустазелле яравых культур[6].
БіялогіяПравіць
Расліна квіце ў чэрвені-ліпені.
АпісаннеПравіць
Вышыня расліны 40-100 сантыметраў. Сцябло голае. Лісце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя альбо аднабокія.
Каласкі 2-3-кветныя, з доўгімі бурымі асцюкамі, без сучляненняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліванні каласковай восі.
Зярняўкі валасістыя, пры выспяванні не асыпаюцца.
Расліна ўстойлівая да грыбковых захворванняў[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 22. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ 6,0 6,1 Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23