Агата Барбара (англ. і мальт. Agatha Barbara, 11 сакавіка 1923, Забар, Мальта — 4 лютага 2002, там жа) — мальтыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Мальты у 19821987 гадах.

Агата Барбара
мальт.: Agatha Barbara
Сцяг3-і Прэзідэнт Мальты
15 лютага 1982 — 15 лютага 1987
Папярэднік Альберт Хізлер, в.а.
Пераемнік Пол Шверэб, в.а.
Нараджэнне 11 сакавіка 1923(1923-03-11)[1]
Смерць 4 лютага 2002(2002-02-04)[1] (78 гадоў)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Лейбарысцкая партыя
Дзейнасць палітык, настаўніца
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася у горадзе Забар. Атрымала вышэйшую адукацыю у Валеце.

Пачала сваю працоўную дзейнасць настаўніцай у школе (1942—1947). З 1946 года актыўна захапілася палітыкай і ўступіла ў Лейбарысцкую партыю. У 1947 годзе стала членам выканкама Лейбарысцкай партыі Мальты і была абрана ў Палату прадстаўнікоў Мальты, стаўшы першай жанчынай-дэпутатам гэтай краіны. Пасля яна з’яўлялася дэпутатам ўсіх без выключэння скліканняў мальтыйскага парламента аж да свайго добраахвотнага сыходу з дэпутацкага корпусу ў 1982 годзе. У 1955 годзе атрымала пасаду міністра адукацыі і культуры, стаўшы першай мальтыйскай жанчынай-міністрам. Правяла рэформу адукацыі, накіраваную на яго большую даступнасць для шырокіх слаёў насельніцтва. Была актыўным змагаром за незалежнасць Мальты. Прапагандуючы гэту ідэю, здзейсніла шматлікія візіты ў краіны Заходняй Еўропы і ЗША, а таксама неаднаразова выступала па гэтым пытанні ў ААН.

У 1958 годзе ўрад лейбарыстаў паў, і Барбара пакінула свой пост, а крыху пазней была прысуджана да турэмнага зняволення за ўдзел у маніфестацыях супраць брытанскага валадарства на Мальце.

У 1971 годзе лейбарысты зноў змаглі сфарміраваць урад, у якім Агата Барбара зноў атрымала пасаду міністра адукацыі і культуры. Вялікую ўвагу на гэтай пасадзе яна надавала далейшым рэформам у гэтай галіне, накіраваным, перш за ўсё, на стварэнне сістэмы тэхнічнай адукацыі.

У 1974-1981 гг. — міністр працы, занятасці і сацыяльнага забеспячэння (з 1976 — працы, сацыяльнага забеспячэння і культуры), таксама выканаўца абавязкаў намесніка прэм’ер-міністра. Дасягнула прыкметных поспехаў у справе павышэння сацыяльных гарантый працоўных, зніжэння ўзроўню беспрацоўя. Унесла значны ўклад у развіццё музейнай справы на Мальце. Як прадстаўнік сацыялістычнай партыі, змагалася за секулярызацыю культурнага жыцця Мальты. Актыўна займалася арганізацыяй дабрачыннай дзейнасці.

Выбары 1981 года прывялі да канстытуцыйнага крызісу, паколькі паводле іх вынікаў Нацыяналістычная партыя атрымала большасць галасоў, але меншасць месцаў у парламенце — 31 супраць 34 месцаў Лейбарысцкай партыі. Дэпутаты ад Нацыяналістычнай партыі абвясцілі байкот парламента і арганізавалі пратэсты. Такім чынам, задачай Барбары, якая ўступіла на пасаду прэзідэнта Мальты 15 лютага 1982 года, было развязанне канфлікту паміж двума асноўнымі палітычнымі партыямі Мальты, і ёй удалося гэта зрабіць, прадухіліць пагаршэнне сытуацыі.

У 1987 годзе яе прэзідэнцкі тэрмін скончыўся, і яна вярнулася ў свой родны горад Забар, дзе памерла ў 2002 годзе.

Асабістае жыццё правіць

Барбара ніколі не была замужам. Мальтыйска-аўстралійскі пісьменьнік Джозеф Чэткуці ў сваёй кнізе за 2009 год пра гісторыю ЛГБТ на Мальце сцвярджаў, што Барбара была лесбійкай, грунтуючыся на інтэрв’ю з яе сучаснікамі[2].

Зноскі

  1. а б Agatha Barbara // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chetcuti, Joseph Carmel. Queer Mediterranean Memories: Penetrating the secret history and silence of gay and lesbian disguise in the Maltese Archipelago (англ.). — Carlton North, VIC, Australia: Lygon Street Legal Services, 2009. — ISBN 9780646512792.