Адажыа (італ.: Adagio — павольна, спакойна) — у музыцы павольны тэмп, музычная п'еса (альбо яе частка), выкананая ў павольным тэмпе.

Адажыа складае другую ступень галоўных музычных рухаў і азначае больш хуткі рух, чым largo («Ларго» — самае павольнае), але павольней andante («Андантэ» — больш рухомае).

У балеце адажыа — павольная сольная або дуэтная кампазіцыя, таксама асноўная частка складаных танцавальных формаў (па-дэ-дэ, гран па і інш.) або комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса.

Літаратура

правіць