Адальфіна Фегерстэт

Марыя Хелена Адальфіна Фегерстэт (шведск.: Maria Helena Adolfina Fägerstedt, 31 жніўня 1811 — 7 студзеня 1902[1]) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Шведскага каралеўскага балета ў 1830-1840-я гг.

Адальфіна Фегерстэт
Дата нараджэння 1811
Дата смерці 1902
Прафесія балерына

Біяграфія правіць

У 1821 годзе Адальфіна паступіла ў Шведскі каралеўскі балет, у 1827 годзе стала фігуранткай  (руск.).

З 1831 па 1844 год была вядучай танцоўшчыцай (балерынай) шведскага балета.

У 1830-х гадах Адальфіну называлі адной з самых вядомых танцоўшчыц Шведскага каралеўскага балета нараўне з Сафі Дагін, Каралінай Гранберг і Шарлотай Альм.[2]

Творчасць правіць

Сярод яе роляў — любімая султанша ў балеце-пантаміме «Paschan och slafvinnan» Андэрса Селіндэра  (англ.) з Петэрам Хокансанам  (шведск.), сястра ў «Hemkomsten» Аўгуста Бурнанвіля з Хрысціянам Іагансонам  (руск.) і Сафі Дагін, адна з трох грацый з Каралінай Гранберг і Шарлотай Эк у дывертысменце «Ett mythologiskt» Селіндэра, і Pas de cinq з Сафі Дагін, Шарлотай Норберг, Каралінай Фрыбель і запрошаным французскім танцоўшчыкам Франсуа Лефеўрам.

Крыніцы правіць

  1. Dödsannons i Dagens Nyheter 11 januari 1902 sid.1
  2. Nils Personne: Svenska teatern : några anteckningar 7. Under Karl Johanstiden : 1835—1838

Літаратура правіць