Сафі́ Дагі́н (фр.: Sophie Marguerite Daguin, 26 сакавіка 1801 — 13 сакавіка 1881) — шведская балерына і харэограф французскага паходжання. Лічылася самай выбітнай балярынай Швецыі ў першай палове XIX стагоддзя. Першая жанчына-балетмайстар Каралеўскага балета.

Сафі Дагін
фр.: Sophie Daguin
Дата нараджэння 29 сакавіка 1801(1801-03-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1881(1881-03-13)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія харэограф, балерына, актрыса, dancing master

БіяграфіяПравіць

Сафі Дагін нарадзілася ў Парыжы. Яе бацька быў бібліятэкарам у Парыжскай оперы.

Пасля 6 гадоў навучання танцам, у тым ліку ў Дзідло, Сафі прыбыла ў Стакгольм, дзе яе прынялі ў Каралеўскую оперу, і дзе яна ў 1815 годзе з поспехам выступіла ў балеце Жана Даберваля «Марная засцярога».

У 18201843 гадах Сафі была прымай-балерынай. У 18271830 гадах працавала балетмайстрам у Каралеўскім балеце, стаўшы тым самым першай жанчынай-балетмайстрам Каралеўскага балета. Гэтую пасаду яна дзяліла з Пэрам Эрыкам Вальквістам(англ.) бел.. Гэтую пасаду Сафі пакінула ў 1830 годзе і да 1856 года была кіраўніцай Балетнай школы. Сярод яе вучаніц былі Шарлота Норберг і Тэрэза Эльфорс.

Адной з сябровак Сафі была Эмілі Хёгквіст, і ў 1834 годзе яны разам здзейснілі паездку ў Парыж для набыцця гарнітурнага адзення, прычым паездка была прафінансавана каралём Карлам XIV Юханам, які тым самым хацеў разлучыць Эмілі са сваім сынам Оскарам.

Да 1840-х гадоў Сафі Дагін была адной з лепшых танцоўшчыц Стакгольма разам з Адальфінай Фегерстэт, Каралінай Гранберг і Шарлотай Альм,[2] і лічылася ўзорам для пераймання. У сваіх пастаноўках, напрыклад, у «Max och Emma» (1842) Сафі выкарыстоўвала французскую традыцыю балета. Да яе лепшых выступаў адносяцца «Jenny eller Engelska inbrottet i Skottland», «Den lilla slavinnan», «Фра-Дыявала(руск.) бел.», «Dansvurmen», «Hemkosten», «Le Lac des fées». У 18431856 гадах Сафі танцавала пантаміму.

Сафі Дагін ніколі не была замужам, а таму па звычаях тых часоў не магла мець законных правоў. Але яна магла падаць заяўку на правы паўналетняй і атрымала іх у 1832 годзе.

Памерла ў Стакгольме ў 1881 годзе.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990. (ISBN 91-87896-03-6)
  • Ingeborg Nordin Hennel: Mod och Försakelse. Livs- och yrkesbetingelser för Konglig Theaterns skådespelerskor 1813—1863. Stockholm: Gidlunds (1997) ISBN 91 7844 256 7.