Караліна Гранберг

Караліна Дэзідэрыя Гранберг (шведск.: Carolina Desideria Granberg, 31 сакавіка 1818 — 2 кастрычніка 1884) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Каралеўскага балета Швецыі.

Караліна Гранберг
Дата нараджэння 31 сакавіка 1818(1818-03-31)
Дата смерці 2 кастрычніка 1884(1884-10-02) (66 гадоў)
Муж Friedrich Moritz Friebel[d]
Прафесія балерына

Біяграфія правіць

Караліна Гранберг нарадзілася ў Стакгольме ў 1818 годзе.

У 1834 годзе Караліна стала вучаніцай Сафі Дагін.

З 1838 да 1855 Караліна была прыма-балерынай Каралеўскага балета Швецыі. Разам з Сафі Дагін, Адальфінай Фегерстэт і Шарлотай Альм лічылася адной з вядучых танцорак шведскага балета сярэдзіны XIX стагоддзя.[1]

Пасля шлюбу з Фрыдрыхам Морыцам Фрыбелем  (шведск.), музыкам Каралеўскага прыдворнага аркестра  (руск.), у 1840 годзе стала Каралінай Фрыбель.

Вядома, што падчас гастрольнага выступу Марыі Тальёні ў Стакгольме ў 1841 годзе Караліна брала ў яе ўрокі.

У 1855 годзе Караліна Фрыбель пакінула балетную сцэну з поўнай каралеўскай пенсіяй — прывілеем, якога раней яшчэ не было.

Творчасць правіць

Сярод яе партый — партыя адной з трох грацый  (руск.) з Адальфінай Фегерстэт і Шарлотай Эк у дывертысменце «Ett mythologiskt divertissement» Андэрса Селіндэра  (англ.), у якім Селіндэр быў Апалонам, Сафі Дагін Венерай і Шарлота Норберг Каханнем; партыя ў балеце «Robert» з Дагін і Хрысціянам Іагансонам  (руск.); Pas de cinq з Сафі Даген, Шарлотай Норберг, Адальфінай Фегерстэт і французскім запрошаным артыстам Франсуа Лефеўрам.

Караліну апісваюць як «сільфічную місіс Фрыбель», і кажуць, што яна была «адной з самых цудоўных танцоўшчыц, а таксама паспяхова выконвала качучу».[2]

Крыніцы правіць

Літаратура правіць