Адамаўка (калонія)

Адамаўка (укр.: Адамівка, руск.: Адамовка, Фрэйенвальд, Фрайенвальд, польск.: Adamówka, ням.: Freienwald) — былая нямецкая калонія Фрайнвальдскага сельсавета[uk] Чэрванаармійскага раёна Жытомірскай вобласці.

Былая калонія
Адамаўка
укр.: Адамівка
руск.: Адамовка
польск.: Adamówka
ням.: Freienwald
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 93 чал. (1924)
Адамаўка на карце СССР
Адамаўка (калонія) (Зямля)
Адамаўка (калонія)

Былое лютэранскае паселішча на арандаваных землях. Размяшчалася за 45 км на паўночны захад ад Жытоміра. Лютэранскія прыходы — Жытомір і Геймталь[1].

Гісторыя правіць

У канцы XIX стагоддзя — нямецкая калонія ў Пулынскай воласці[uk] Жытомірскага павета Валынскай губерні, за 6 вёрст ад Пулын, за 34 вярсты ад Жытоміра[2].

У 1906 годзе — калонія Пулінскай воласці (2-га стану) Жытомірскага павета Валынскай губерні. Адлегласць да губернскага і павятовага цэнтра г. Жытоміра — 40 вёрст, да валасной управы ў мястэчку Пулыны — 5 вёрст. Бліжэйшае паштовае аддзяленне — ст. Рудня[3].

У 1923 годзе калонія ўвайшла ў склад новаўтворанага Адамаўскага сельсавета[uk], які 7 сакавіка 1923 года ўключаны ў новаўтвораны Пулінскі раён Жытомірскай акругі (пазней Валынскай)[4]. Размяшчалася за 6 вёрст ад раённага цэнтра, мястэчка Пулыны, і за 1 вярсту ад цэнтра сельскага савета, сяла Адамаўка[5]. 27 кастрычніка 1926 года калонія ўключана ў склад зноў створанага Стрыбіжскага сельсавета[uk] (пазней Фрайнвальдскага) Пулінскага раёна (пазней Чэрванаармійскага) Валынскай акругі.

Станам на 1 кастрычніка 1941 года ў пераліку населеных пунктаў не згадваецца[4].

Насельніцтва правіць

  • 1906 год — 218 жыхароў, 20 дамоў[3]
  • 1910 год — 185 жыхароў[1]
  • 1923 год — 92 жыхары, 17 двароў[5]
  • 1924 год — 93 жыхары, 16 двароў, пераважна асоб нямецкай нацыянальнасці[6].

Крыніцы правіць

  1. а б Немцы России. Населенные пункты и места поселения. Энциклопедический словарь. (руск.). Wolgadeutsche. М.:«ЭРН», 2006.. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2022. Праверана 6 студзеня 2024.
  2. Adamówka 19.) A., wś i koł. niemiecka… // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 10.
  3. а б Список населенных мест Волынской губернии. (руск.). Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны. Житомир: Волинская губернская типография. 1906. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2017. Праверана 6 студзеня 2024.
  4. а б Кондратюк Р., Самолюк Д., Табачник Б.. Адміністративно-територіальний устрій Житомирщини 1795-2006 роки. Довідник: офіційне видання (укр.). Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны с. 189. Житомир: «Волинь», 2007. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2021. Праверана 6 студзеня 2024.
  5. а б Материалы по административно-территориальному делению Волынской губернии 1923 года (руск.). Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны. Издание Волынского Губернского Отдела Управления. Житомир. 1923. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 6 студзеня 2024.
  6. Національні меншості на Україні. (Реєстр селищ) (укр.). Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны. Харьков, 1925. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 6 студзеня 2024.

Спасылкі правіць