Адам Іванавіч Магільніцкі

Адам Іванавіч Магільніцкі (17 кастрычніка 1930 г., г. Ліда, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка2011) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Адам Іванавіч Магільніцкі
11-ы Пракурор БССР[d]
1973 — 1984
Папярэднік Іван Пракопавіч Пастрэвіч[d]
Пераемнік Віктар Рыгоравіч Макараў[d]
Нараджэнне 17 кастрычніка 1930(1930-10-17)
Смерць 2011
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і рабочых.

Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў 1953 годзе быў накіраваны на камсамольскую працу.

У 31 год узначаліў партыйную арганізацыю Смаргонскага раёна, а ў 1962 г. абраны першым сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта КП Беларусі.

У 1971 г. прызначаны пракурорам Гродзенскай вобласці.

У 19731984 гг. — Пракурор Беларускай ССР.

Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць