Адам Вайткевіч (польск.: Adam Wojtkiewicz; 6 лютага 1796 — 4 студзеня 1870, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.

Адам Вайткевіч

біскуп Адам Вайткевіч
Біскуп мінскі
1853 — 1869
Папярэднік Матэвуш Ліпскі
Пераемнік Зыгмунт Лазінскі
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 6 лютага 1796(1796-02-06)
Смерць 4 студзеня 1870(1870-01-04) (73 гады)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З шляхецкага роду, сын Адама Вайткевіча і Францішкі з Багінскіх. Ахрышчаны 13 лістапада 1796 года ксяндзом Карлам Кшталтам. Высвечаны на ксяндза ў 1819 годзе. Канонік магілёўскі ад 1845 года, рэктар Мінскай семінарыі ад 1849 года. 18 сакавіка 1852 года прызначаны мінскім біскупам. 22 лютага 1853 года інтранізаваны на мінскае біскупства. Пасля скасавання 24 ліпеня 1869 года дыяцэзіі, пераехаў у Вільню, дзе і памёр. Апошняе яго біскупскае распараджэнне атуецца 25 ліпеня 1869 года. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

Зноскі

Спасылкі правіць