Матэвуш Ліпскі
Матэвуш Ліпскі O.S.B.M. (польск.: Mateusz Lipski; 21 верасня 1770, Магілёў — 21 лістапада 1839, Мінск) — грэка-, а пасля рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.
Матэвуш Ліпскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Мінская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Якуб Дадэрка | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Aureliopolis in Lydia[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Магілёўская архідыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d][1] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
21 верасня 1770 |
||||||
Смерць |
21 лістапада 1839 (69 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
![]() |

Біяграфія
правіцьУступіў у Ордэн базыльянаў, быў беларускім архідыяканам. Пасля смерці Бажымоўскага прызначаны Якубам Дадэркам насуперак волі Станіслава Богуша-Сестранцэвіча дапаможным біскупам мінскім. Намінаваны тытуларным біскупам Аўрэлёпальскім. 25 лютага 1831 г. прызначаны менскім біскупам. Час яго кіравання — час пачатку масавых рэпрэсій расійскага ўрада супраць каталіцкага касцёла, што было выклікана паўстаннем 1830—1831. Пахаваны ў Мінску ў Касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі пад алтаром з правага боку ад уваходу, дзе пастаўлены помнік з адпаведным надпісам: Mateusz Lipski Biskup dyecezyi Mińskiej ur. 21 Wrzesnia 1770 roku um 21 Listopada 1839 roku.
Зноскі
- ↑ Липский, Матвей // Русский биографический словарь / под ред. Н. Д. Чечулин, М. Г. Курдюмов — СПб.: 1914. — Т. 10. — С. 454.