Адждабія
горад у Лівіі
Аджда́бія (араб. إجدابيا) — горад у паўночнай частцы Лівіі, за 10 км ад узбярэжжа Міжземнага мора (заліў Сідра), за 160 км на поўдзень ад Бенгазі. Сталіца муніцыпалітэта Эль-Вахат[2].
Горад
| ||||||||||||
У горадзе мелася чыгуначная станцыя, аднак з 1965 года дарога не функцыянуе і разабрана[2].
У перыяд рымскага валадарства тут размяшчалася ваенная крэпасць Карнікланум[2].
З 1917 па 1922 год Адждабія была сталіцай дзяржавы Кірэнаіка[2].
У горадзе захаваліся мячэці, пабудаваныя ў X і XVI стагоддзях[2].