Адзіная такая

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм

«Адзі́ная така́я»беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Вольгі Дашук, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2018 годзе.[1]

Адзіная такаяM:
Адзіная такая
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кінакампанія Белсат
Працягласць 28 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2018

Ангеліна Уэльская нарадзілася з цэрэбральным паралюшам. Яна амаль не размаўляла і не магла хадзіць. У Беларусі такія людзі звычайна пражываюць жыццё вязнямі ў сваім пакоі — сярод гора і слёзаў. Магчыма, гэта чакала б і Ангеліну, каб не ейная мама. У нейкі момант Вольга Уэльская зразумела, што яны не могуць болей так жыць. Яна захацела, каб у Ангеліны была нечуваная для чалавека ў ейным стане прафесія. З гэтага моманту ў мамы і дачкі настаў новы, не менш цяжкі этап — насуперак. Усё стала мяняцца. Ангеліна зрабілася першаю беларускаю мадэллю з дзіцячым цэрэбральным паралюшам. Яе запрасілі ўзяць удзел у найпрэстыжнейшым конкурсе «Міс свету на інвалідным вазку». Аднак, аказалася, нават гэта не тое, чаго Ангеліна хоча найбольш.

У фільме здымаліся

правіць
Акцёр Роля
Ангеліна Уэльская
Вольга Уэльская

Здымачная група

правіць

Зноскі

  1. Адзіная такая. Белсат. Праверана 30 красавіка 2020.

Спасылкі

правіць