Вольга Дашук
Вольга Дашук — беларуская кінарэжысёрка і сцэнарыстка дакумэнтальных фільмаў[1], журналістка і кінакрытык. Удзельніца і прызёр міжнародных кінафестываляў, у тым ліку «Лістапад», «BelarusDocs», «IDFA» , «DOK Leipzig» , «Cinema du Reel» (Парыж), «Silverdocs» (Вашынгтон), «Rotterdam IFF», «HotDocs» (Таронта), «Prix Europa» (Берлін), «Krakow IFF» (Польшча). Член журы кінафестывалю «Сінема Перпетум Мобіле». Зьяўляецца сябрам Беларускай Асацыяцыі журналістаў.
Вольга Дашук | |
---|---|
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Віктар Аслюк |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёрка, сцэнарыстка |
Кар’ера | 1995 — дагэтуль |
IMDb | ID 11445181 |
БіяграфіяПравіць
Вольга Дашук выпускніца Беларускай Акадэміі мастацтваў, тэатральнага аддзяленьня, па спэцыяльнасьці рэжысура. Працавала журналістам-фрылансерам у беларускіх і замежных газетах і часопісах.
У студыі «Беларусьфільм» працавала рэжысёркай і сцэнарысткай ў 1995-2011 г.
Вольга Дашук была выкладчыцай Беларускага калегіюму ў 1999-2006 г, вяла заняткі па гісторыі амэрыканскіх СМІ, а таксама гісторыі і тэорыі фільму[2]. Працавала журналісткай у газэце «Народная Воля», «Імя» і брытанскім штомесячніку «Dazed and confused», а таксама кінакрытыкам часопіса «Мастацтва».
Вольга Дашук у цяперашні час выкладае ў Майстэрні сацыяльнага кіно.
Асабістае жыццёПравіць
Вольга Дашук з’яўляецца жонкай беларускага рэжысёра Віктара Аслюка. У іх двое сыноў[3].
ФільмаграфіяПравіць
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
дак | Я вяртаўся дадому | Я вяртаўся дадому | рэжысёрка | |
дак | Полацкі вальс | Полацкі вальс | рэжысёрка[4][5] | |
дак | Адзіная такая | Адзіная такая | рэжысёрка, сцэнарыстка | |
дак | Партрэт | Партрэт | рэжысёрка[6] | |
дак | Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам | Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам | рэжысёрка, сцэнарыстка[7] | |
кар | Янка Купала | Янка Купала | сцэнарыстка | |
дак | Крэўскі замак | Крэўскі замак | рэжысёрка, сцэнарыстка[8] | |
дак | Педагагічная паэма | Педагагічная паэма | сцэнарыстка | |
дак | Не адзін | Не адзін | рэжысёрка[8] | |
дак | Старадаўнія танцы | Старадаўнія танцы | рэжысёрка, сцэнарыстка[8] | |
дак | Варвараўская свечка | Варвараўская свечка | рэжысёрка, сцэнарыстка | |
дак | Тры кіламетры да неба | Тры кіламетры да неба | рэжысёрка[9][10] | |
дак | Кінааматар. Восеньскі сон | Кінааматар. Восеньскі сон | рэжысёрка, сцэнарыстка[8] | |
дак | Майстар | Майстар | рэжысёрка, сцэнарыстка[11][12] | |
дак | Край Белавежскі | Край Белавежскі | рэжысёрка, сцэнарыстка[13] | |
дак | Ноч кароткая... | Ночь коротка... | рэжысёрка, сцэнарыстка[14] | |
дак | Хвіліны жыцця | Хвіліны жыцця | рэжысёрка, сцэнарыстка[15] | |
дак | Вальс | Вальс | сцэнарыстка[14] | |
дак | Леанід Левін. Вайна і любоў | Леанід Левін. Вайна і любоў | рэжысёрка[16] | |
дак | Мы жывем на краі | Мы жывем на краі | асістэнт рэжысёр |
Зноскі
- ↑ Творчыя сустрэчы з беларускімі рэжысёрамі: Вольга Дашук Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ Вольга Дашук. Беларускаі калегіюм Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ Два рэжысёры ў адной кватэры. «Мастацтва»
- ↑ Полацкі вальс Архівавана 27 кастрычніка 2020.. BelarusDocs
- ↑ Новы фільм Вольгі Дашук – «Полацкі вальс». Архівавана 26 кастрычніка 2020. Канал «Культура» Беларускага радыё
- ↑ Партрэт. Фільм Вольгі Дашук «Белсат»
- ↑ На «Беларусьфільме» знялі карціну пра фатографа-краязнаўца , «Минск-Новости» (30 декабря 2017). Праверана 19 красавіка 2020. Архівавана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в г Час «Летапісу» Ольга Дашук
- ↑ Вольга Дашук: гэта быў няшчасны выпадак, недарэчны, як гэта бывае ў жыцці
- ↑ Чыстая дакументалістыка” як культурны брэнд «Культура»
- ↑ Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- ↑ Антон Сідарэнка. Рытм чалавека
- ↑ Пратакол выніковага пасяджэння журы VI Мiжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм
- ↑ а б В неоплатном долгу «На экранах»
- ↑ Кінаклуб дакументальнага кіно ў «Цэнтр-Відэа»
- ↑ Фільмы, запісаныя на паперы. «Звязда»