BelarusDocs — анлайн-фестываль актуальнага беларускага дакументальнага кіно. Праграма анлайн-фестывалю фармуецца з фільмаў, знятых беларускімі рэжысёрамі на беларускую тэматыку. Праводзіцца з 2016 года.

BelarusDocs
Анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно
Выява лагатыпа
Агульныя звесткі
Дата 2016 — наш час
Афіцыйны сайт фестывалю

Анлайн-фестываль BelarusDocs правіць

BelarusDocs-2016 правіць

Першы анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs прайшоў на партале TUT.BY з 4 па 10 кастрычніка 2016 года. На працягу тыдня інтэрнэт-карыстальнікі мелі магчымасць глядзець найбольш адметныя беларускія неігравыя фільмы, знятыя за апошнія тры гады, фільмы-удзельнікі і пераможцы вядучых кінафестываляў Еўропы і краін СНД:

  • «Алмаз» (2013; рэжысёр — Віктар Аслюк)
  • «Госці» (2015; рэжысёр — Андрэй Куціла)
  • «Дудар» (2014; рэжысёр — Юрый Цімафееў)
  • «Мяжа Нарвілішак» (2014; рэжысёр — Дзмітрый Махамет)
  • «Не адзін» (2014; рэжысёр — Вольга Дашук)
  • «Вялікдзень» (2015; рэжысёр — Дар’я Юркевіч)
  • «Скрыжаванне» (2014; рэжысёр — Настасся Мірашнічэнка)[1]

За 7 дзён фестываля фільмы сабралі больш чым 4,5 тысячы праглядаў. Фільмы праграмы глядзелі не толькі ў Беларусі (беларуская аўдыторыя склала 88 %), але таксама ў 36 краінах свету, найчасцей — у Расіі, ЗША і Польшчы.

Найбольш папулярным фільмам сярод інтэрнэт-аўдыторыі стала «Скрыжаванне» Настассі Мірашнічэнка — 1060 праглядаў за адны суткі трансляцыі. Самыя высокія адзнакі ад гледачоў TUT.BY атрымалі фільмы «Мяжа Нарвілішак» (9 пунктаў з 10), «Скрыжаванне» (8,8 пункта) і «Не адзін» (8,3 пункта)[2].

BelarusDocs-2018 правіць

Другі анлайн-фестываль BelarusDocs, як і папярэдні, прайшоў на пляцоўцы вядучага інтэрнэт-парталу Беларусі — TUT.BY 1-7 сакавіка 2018 года.

На працягу тыдня інтэрнэт-аўдыторыя змагла пазнаёміцца з сям’ю фільмамі: работамі як дзяржаўнай Студыі дакументальнага кіно «Летапіс», так і незалежных аўтараў, як тытулаваных кінадзеячаў, так і маладых рэжысёраў новага пакалення. Кожны з сямі фільмаў быў даступны на працягу адных сутак у HD-якасці з англійскімі субтытрамі.

Праграма BelarusDocs-2018:

Як і падчас першага фестываля, за 7 дзён фільмы сабралі больш чым 4,5 тысячы праглядаў. Фільмы праграмы глядзелі пераважна ў Беларусі (88 %), але таксама ў 57 краінах свету, найчасцей — у Расіі, Украіне і Польшчы.

Найбольш папулярным фільмам сярод інтэрнэт-аўдыторыі стаў «Фанат» Андрэя Кудзіненкі — 1269 праглядаў за адны суткі трансляцыі.

BelarusDocs-2020 правіць

Трэці анлайн-фестываль прайшоў з 7 па 13 красавіка на ўласным афіцыйным сайце belarusdocs.com Архівавана 27 лютага 2021.. У праграме было сем фільмаў беларускіх аўтараў пра беларускую рэчаіснасць.

Праграма BelarusDocs-2020:

  • «Трэнер» (2019; рэжысёр — Вольга Абрамчык)
  • «Дэбют» (2017; рэжысёр — Настасся Мірашнічэнка)
  • «Лебедзі» (2018; рэжысёр — Галіна Адамовіч)
  • «Перазімаваць» (2017; рэжысёр — Ева-Кацярына Махава)
  • «Цар гары» (2017; рэжысёр — Андрэй Куціла)
  • «Фальклор і жыццё» (2020; рэжысёр — Юрый Цімафееў)
  • «Полацкі вальс» (2019; рэжысёр — Вольга Дашук)[4]

Фільмы праграмы сабралі больш за 6,4 тысячы праглядаў. Упершыню былі адзначаны фільмы пераможцы: сярод прафесійнага і глядацкага журы. У абодвух намінацыях перамогу атрымаў фільм Настассі Мірашнічэнкі «Дэбют».

Глядацкае журы складалася з 32 аматараў кіно з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Германіі і Швейцарыі. Тройка найлепшых фільмаў па версіі гледачоў:

  1. «Дэбют» — 9,0
  2. «Трэнер» — 8,0
  3. «Полацкі вальс» — 7,8[5]

У складзе прафесійнага журы былі вядучы тэарэтык дакументальнага кіно з ЗША Майкл Рынаў (Michael Renov), дырэктар праграм Адкрытага фестывалю дакументальнага кіно “Расія” (Екацярынбург) Іна Дзямежка, беларускі кінакрытык Антон Сідарэнка, беларускі гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў Сяргей Харэўскі, выкладчык кінадысцыплін Крысцін Экам (Christine Acham). Яны адзначылі наступныя фільмы фестываля:

  1. «Дэбют» — 9,0
  2. «Трэнер» — 8,3
  3. «Лебедзі» — 7,6[6]

Наступны анлайн-кінафестываль BelarusDocs плануецца на красавік 2021 года.

Іншыя ініцыятывы правіць

Сярод іншых ініцыятыў праекту BelarusDocs — правядзенне апытання «Лепшы беларускі дакументальны фільм за 25 гадоў (1991—2016)» сярод экспертаў беларускага кіно (кіназнаўцаў, рэжысёраў, рэдактараў, прадусараў)[7] і першая вялікая рэтраспектыва фільмаў беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка, якая прайшла ў лістападзе-снежні 2016 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно[8].

Зноскі

Спасылкі правіць