Госці (фільм)
«Го́сці» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2015 годзе. Фільм перамог у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм» у Нацыянальным конкурсе міжнароднага фестывалю «Лістапад-2015»[1] і быў у праграме анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.
Госці | |
---|---|
Госці | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 53 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2015 |
IMDb | ID 7626554 |
Сюжэт
правіцьГалоўны герой фільма Аляксей Шчадроў калісьці працаваў фельчарам у «Хуткай дапамозе». Па выкліках часта даводзілася забіраць на вуліцах бяздомных людзей, але праз некалькі кіламетраў брыгада зноў выкідала іх на вуліцу. Трапіўшы за краты, Аляксей сам аказаўся нікому не патрэбны. Турма перавярнула светапогляд былога фельчара. Яго ідэалам стала маці Тэрэза — увасабленне хрысціянскага ўзору трываласці, міласэрнасці ды любові да адрынутых. Па вызваленні Аляксей некалькі гадоў бадзяўся і жыў пры касцёлах.
У фільме здымаліся
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Аляксей Шчадроў |
Здымачная група
правіць- аўтар сцэнарыя — Раіса Грыбянюк, Андрэй Куціла
- рэжысёр, аператар, мантажыст — Андрэй Куціла
- гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
- асістэнт рэжысёра — Вікторыя Куціла
- перакладчык з італьянскай мовы — Глеб Маліноўскі
- прадзюсар — Ярослаў Каменьскі
Зноскі
- ↑ "Госці – лепшы дак.фільм конкурсу «Лістапад-2015»". Белсат. Праверана 2020-04-26.