Янка Купала (фільм, 2017)

беларускі дакументальны кароткаметражны фільм

«Я́нка Купа́ла»беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.[1]

Янка КупалаM:
Янка Купала
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Працягласць 26 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2017
IMDb ID 27611303

Янка Купала — адзін з духоўных сімвалаў Беларусі. Ён усё рабіў для таго, каб беларусы адчулі сябе паўнавартасным народам. Гэта фігура, якую ўжо нічым з вышыні сучаснасці нельга паменшыць. Але цяжар прызнания, залічэння ў сонм класікаў прыводзіць да закамянеласці асобы. Аўтары фільма здымаюць гэтую акаменеласць — праз увесь фільм гучаць вершы. Патрыятычныя, якія апяваюць Беларусь і наш народ, абуджаюць яго ад гістарычнай апатыі і вечнай тугі. Містычныя, якія шэпчуць пра ажыўленне мінулага, што спіць у кургане. І інтымна-лірычныя, напоўненыя патаемнай прыгажосцю, вечнай пачуццёвасцю і прагай да жыцця.

Над фільмам працавалі

правіць

Кінафестывалі

правіць

Удзельнічаў у праграме фестываля дакументальнага беларускага кіно «BelarusDocs-2018».

Водгукі

правіць

Рэжысёр фільма адзначыў цяжкасць спробы зняць дакументальны фільм пра Купалу: кінахронікі з паэтам амаль няма, сімвалічная пара метраў, і яна ўжо выкарыстоўвалася шмат разоў. Да таго ж існуе незлічоная колькасць купалаўскіх кінабіяграфій, дзе паўтараецца адно і тое ж і здымаюцца тыя самыя музейныя экспанаты:

  … я хацеў, каб было відаць, што Купала – гэта не правінцыйная з’ява, вузканацыянальная фігура, местачковы паэт на ўнутраны ўспамін беларусам. Ён значна шырэй і сапраўды самы вядомы беларускі паэт у свеце.
 

Часопіс «Мастацтва» змясціў станоўчую рэцэнзію на фільм:

  …Стужка «Янка Купала» лідараў нацыянальнай дакументалістыкі Віктара Аслюка і Вольгі Дашук фармальна таксама прысвечана чарговай прыгожай даце. Але менавіта яе вельмі цяжка назваць «датскай», або юбілейнай. Няхай «юбілейныя», святочныя элементы ў ёй і прысутнічаюць – праўда, толькі ў выглядзе асобных фрагментаў сюжэту. Новая праца кінематаграфічнай «Купаліяны» адыходзіць ад стандартаў экранных біяграфій. І сапраўды, яе назва аказваецца невялікім падманам – карціна распавядае не пра біяграфію або творчасць канкрэтнага пісьменніка, а пра нас, беларусаў…
Антон Сідарэнка
 

Паводле меркавання часопіса «На экранах» кінакарціна з’явілася ў аб’ёме «Летапісу» па традыцыйна-фармальным прынцыпе – 135 гадоў з дня нараджэння паэта, але аўтар сцэнарыя і рэжысёр маюць намер схіляцца ад святочнай інтанацыі:[2]

  Сняць кіналекцыю, Віктар Аслюк, да шчасця не ўмее. Рэфлексаваць пра творчасць Купалы ў параднай танальнасці сёння проста неўмесна. А размышляць пра «ломку» ягонай паэзіі ў таталітарныя часы (як пытаўся, напрыклад, Альгерд Бахарэвіч) проста немагчыма ў рамках афіцыйнай беларускай дакумэнталістыкі…
Наталья Агафонава
 

Зноскі

  1. Янка Купала (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2019. Праверана 19 красавіка 2020.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 21 жніўня 2023.

Спасылкі

правіць