Віктар Мікалаевіч Аслюк

Віктар Мікалаевіч Аслюк (нар. 1961) — беларускі рэжысёр і сцэнарыст.

Віктар Мікалаевіч Аслюк
Дата нараджэння 26 лістапада 1961(1961-11-26)[1] (62 гады)
Грамадзянства
Жонка Вольга Дашук
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінематаграфіст
IMDb ID 1494778

Біяграфія правіць

Выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі мастацтваў (майстэрня Віктара Дашука). З 1995 года працуе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». З 2003 года — сябра Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр больш чым 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў, на якіх атрымаў каля 60 узнагарод. Лаўрэат фестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно «Cinema du Reel» (Францыя), «DOKLeipzig» (Германія), Tampere International Short Film Festival (Фінляндыя), «Послание к человеку» (Расія), Prix Europa (Германія). У 2003 годзе фільм Віктара Аслюка «Мы жывем на краі» быў намінаваны на Еўрапейскую кінапрэмію ў намінацыі «лепшы кароткаметражны фільм». Фільмы Віктара Аслюка дэманстраваліся ў межах анлайн-фестываля «BelarusDocs».

Зноскі

  1. КиноПоиск — 2003. Праверана 20 снежня 2019.
  2. https://www.kino-teatr.ru/kino/director/post/41079/bio/ Праверана 20 снежня 2019.