Віктар Мікалаевіч Аслюк
Віктар Мікалаевіч Аслюк (нар. 1961) — беларускі рэжысёр і сцэнарыст.
Віктар Мікалаевіч Аслюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1961[1] (62 гады) |
Грамадзянства | |
Жонка | Вольга Віктараўна Дашук |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінематаграфіст |
IMDb | ID 1494778 |
Біяграфія
правіцьВыпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі мастацтваў (майстэрня Віктара Дашука). З 1995 года працуе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». З 2003 года — сябра Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр больш чым 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў, на якіх атрымаў каля 60 узнагарод. Лаўрэат фестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно «Cinema du Reel» (Францыя), «DOKLeipzig» (Германія), Tampere International Short Film Festival (Фінляндыя), «Послание к человеку» (Расія), Prix Europa (Германія). У 2003 годзе фільм Віктара Аслюка «Мы жывем на краі» быў намінаваны на Еўрапейскую кінапрэмію ў намінацыі «лепшы кароткаметражны фільм». Фільмы Віктара Аслюка дэманстраваліся ў межах анлайн-фестываля «BelarusDocs».
Зноскі
- ↑ КиноПоиск — 2003. Праверана 20 снежня 2019.
- ↑ https://www.kino-teatr.ru/kino/director/post/41079/bio/ Праверана 20 снежня 2019.