Беларусы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др асобным абзацам, стыль
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 72:
У першай палове XIX ст. азначэнне «беларусы» было распаўсюджана пераважна ў [[Віцебская губерня|Віцебскай]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губернях]], а таксама ва ўсходняй частцы [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], і мела не столькі этнічны, колькі тапанімічны характар<ref name="ReferenceB"/>.
 
20 студзеня (1 лютага) 1863 года назва «Беларусь» упершыню ўўключана уключанаў найменне ўраду — [[Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі|Часовага правінцыяльнага ўраду Літвы і Беларусі]] на чале з [[Кастусь Каліноўскі|Кастусём Каліноўскім]].
 
Саманазва «беларусы» як этнонім замацавалася за [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|беларускім этнасам (амаль па ўсёй яго этнічнай тэрыторыі)]] толькі з сярэдзіны 1860-х гадоў (пасля прац расійскага этнографа [[Родэрых фон Эркерт|Родэрыха Эркерта]]<ref>''Эркерт, Р. Ф.'' Этнографический атлас западнорусских губерний и соседних областей. ― Берлин, 1863; ''Эркерт, Р. Ф.'' Взгляд на историю и этнографию западных губерний России : (с атласом) / [соч.] Полк. Р. Ф. Эркерта. — Санкт-Петербург : тип. Дома призрения малолет. бедных, 1864. — 72 с.</ref>). І на працягу 1870—1880-х гадоў этнонім «беларусы» трывала і канчаткова выцясняе іншыя «канкурэнтныя» назвы («[[крывічы]]», «крывічане», «[[Чорная Русь|чарнарусы]]», «[[заходнерусізм|заходнерусы]]» і іншыя<ref>''Раюк, А. Р.'' [http://imef.basnet.by/Sborniki/pytanni_28.pdf «Адных бацькоў сыны»: праблема этнічнага адзінства беларусаў у канцы XVIII — пачатку ХХ ст.]… С. 318.</ref>), якія прапаноўваліся ў тыя часы рознымі гісторыкамі, ідэолагамі і публіцыстамі<ref>''Раюк, А. Р.'' [http://imef.basnet.by/Sborniki/pytanni_28.pdf «Адных бацькоў сыны»: праблема этнічнага адзінства беларусаў у канцы XVIII — пачатку ХХ ст.]… С. 318.</ref>, і лакальна-рэгіянальныя назвы ([[Загароддзе|загародцы]], пінчукі, [[палешукі]] і г.д.) для азначэння беларускага этнаса, што было звязана з папулярызацыяй гэтай назвы праз расійскую этнаграфічную і гістарычную навуку і з развіццём пачатковай адукацыі ў вёсцы, дзякуючы чаму стала мажлівым пашырэнне гістарычных ведаў і назвы «беларусы» сярод шырокіх колаў насельніцтва<ref>''Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык, І. У. Чаквін, І. Г. Углік [і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — С. 164—166.''</ref><ref>''Терешкович, П. В.'' [http://pawet.net/files/ceraskowich.pdf Этническая история Беларуси XIX — начала XX в.].. С. 145.</ref>.
Радок 373:
File:Slucki aŭtobus.jpg|Двухпавярховыя [[аўтобус]]ы ў [[Слуцк|Слуцку]], пачатак XX стагоддзя.
</gallery>
Працэс заняпаду Расійскай Імперыі ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны (1914—1918)]] адкрыў мажлівасць для беларусаў атрымаць рэальныя формы палітычнай суб’ектнасці (аўтаномія, самастойная дзяржава ці федэрацыйны саюз з іншай дзяржавай). [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўская рэвалюцыя (1917)]] скасавала падзел [[грамадства]] на [[саслоўе|саслоўі]] і ўраўняла грамадзян у правах (уключаючы [[жанчына|жанчын]]). 18 снежня 1917 г. быў уведзены [[грамадзянскі шлюб|грамадзянскі (свецкі) шлюб]]. Дзяржаўнасць [[Беларусь|Беларусі]] ў 1918—1920 гг. аб’яўлялася пяць разоў<ref>25 сакавіка 1918 г. была абвешчана [[БНР]], якая была «пераўстаноўлена» у 1920 г. У Смаленску 31 снежня 1918 г. была аб’яўлена Беларуская савецкая рэспубліка, якая 1 студзеня 1919 г. была аб’яўлена як [[БССР|ССРБ]]. У Вільні 27 лютага 1919 г. была аб’яўлена [[Літбел ССР|ССР ЛітБел]]. У Мінску 31 ліпеня 1920 г. была аб’яўлена [[БССР]]. Акрамя гэтага была спроба стварэння ў лістападзе 1918 г. [[Вялікае Княства Літоўска-Беларускае|Вялікага Княства Літоўска-Беларускага]]. А ў 1920 г. былі спробы стварэння дзяржавы (з тэрыторый [[Грамадзянская управа ўсходніх земяль|Грамадзянскай управы ўсходніх зямель]]), якая б была ў федэрацыі з [[Польшча|Польшчай]]й.</ref>. Канкурэнцыя ў 1917—1921 гг. розных беларускіх дзяржаўных праектаў і палітычных груповак (пры адсутнасці кампраміса і салідарнасці<ref>''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 446.</ref>), памножаная на неспрыяльныя геапалітычныя абставіны, у выніку прывяла да падзелу ў 1921—1939 гг. [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]] паміж [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчай]] і [[СССР]] па [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскім мірным дагаворы (1921)]]<ref>''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 448.</ref>, што не спрыяла далейшай культурнай гамагенізацыі і выразна ўсведамлялася беларусамі як рассечанасць народа<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 297.</ref>.
 
Тым не менш, у [[1920]] г. беларусы атрымалі сваю палітычную суб’ектнасць у форме [[БССР]] (1920—1991) як складовай часткі [[СССР]]. Нягледзячы на ўстанаўленне ў СССР аўтарытарнага аднапартыйнага рэжыму і пачатак [[сацыялізм|сацыялістычных пераўтварэнняў]], у 1920-ыя гг. [[БССР]] захавала пэўную самастойнасць у развіцці нацыянальнай культуры, адукацыі, навукі і эканомікі<ref>''Чаквін, І. У.'' Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 475—476.</ref>. Умовы для развіцця ўласнай культуры і дзяржаўны статус [[Беларуская мова|беларускай мовы]] ў БССР прывялі да таго, што менавіта БССР са сталіцай у [[Мінск]]у (у адрозненне ад [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў складзе Польшчы) пачала ўспрымацца беларусамі як дом для беларусаў<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 257.</ref>.