Беларусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 87:
Яшчэ ў 1240—1260-ыя гг. (ці нават раней) у полацкіх уладаннях ужо існавалі дзве каталіцкія [[дыяцэзія|дыяцэзіі]], падначаленыя архібіскупскай кафедры ў [[Рыга|Рызе]]: Рускае біскупства ў [[Полацкае княства|Полацкім княстве]] і Селонскае — у залежнай ад Полацку [[Сэлія|Селонскай зямлі]]. У часы [[Міндоўг]]а часова ў 1251—1260 гг. існавала каталіцкае біскупства, якое ахполівала і землі Панямоння, што было першай хваляй прыходу каталіцтва ў землі ВКЛ<ref>''Ганчарук, І. Г.'' Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 280; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 224.</ref>. Аднак пасля (да [[1387]] г.) у ВКЛ не мелася тэрытарыяльнай арганізацыі рымска-каталіцкага касцёла, хоць вядома, што ў 1320-я гг. нямецкія [[дамініканцы]] і [[францысканцы]] мелі ў [[Вільнюс|Вільні]] і [[Навагрудак|Навагрудку]] па адным каталіцкім [[Манастыр|кляштары]]<ref>''Ганчарук, І. Г.'' Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 280; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 233.</ref> і не спынялі спроб місіянерскай дзейнасці<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 224—226.</ref>.
 
У [[1387]] г. пагодзе распараджэнніволяй вялікага князя літоўскага [[Ягайла|Ягайлы]] ў ВКЛ язычніцкае балцкае насельніцтва пачалі масава пераводзіцьхрысціць упа [[каталіцтва|каталіцкім абрадзе]], што лічыцца другой хваляй хрысціянізацыі балтаў у [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]дзяржаве. Ягайлам былі пабудаваны каталіцкія касцёлы ў тым ліку каля Навагрудка, Мінска, Крэва, Абольцаў і іншых месцаў<ref>''Ганчарук, І. Г.'' Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 280; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 228—229.</ref>, што было пачаткам шырокага распаўсюджання каталіцызма ў розных землях ВКЛ. Вялікія князі літоўскія (напрыклад, [[Вітаўт]]) выдавалі дазволы ''«рускім»'', ''«русінам»'' (якія былі славянамоўныя і праваслаўнымі) пры жаданні хрысціцца ў [[каталіцтва]] і праводзілі палітыку рэлігійнай талерантнасці<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 229.</ref>. Прынцып надання пасад толькі католікам у [[Рада Вялікага Княства Літоўскага|гаспадарскай паны-радзе]] не выконваўся строга<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 383—384.</ref>. [[Феадал|Феадальнае саслоўе]] ([[баяры]]/[[шляхта]]) у ВКЛ складалася з прадстаўнікоў як католікаў, так і праваслаўных<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 370—372.</ref>. Абмежаванні міжканфесійных шлюбаў цалкам ніколі не вытрымліваліся ў практыцы паўсядзённага жыцця XV — пачатку XVI ст.<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 239.</ref> Манарх меў тытул не толькі «вялікага князя літоўскага», але і «вялікага князя рускага» і «князя жамойцкага».
 
У 1550—1580 гг. у [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] пракаціліся хвалі рэлігійнай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], а затым [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]], якія закранулі, галоўным чынам, мясцовую [[шляхта|шляхту]]<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 506—508.</ref>. Самай папулярнай канфесіяй сярод шляхты-пратэстантаў (у тым ліку [[магнат]]аў, якія былі на чале руху) стаў [[кальвінізм]]<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 509.</ref>. Аднак у 1590—1600-я гг. пратэстанцкая і праваслаўная шляхта ВКЛ у сваёй большасці перайшла ў каталіцызм, і толькі меншая частка прытрымлівалася праваслаўя ці [[пратэстанцтва]]<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 519, 524—525.</ref>. У [[1596]] г. адбылася [[Берасцейская унія]], якая стварыла [[Уніяцкая царква на Беларусі|грэка-каталіцкую царкву (уніяцтва)]], да якой сталі належаць галоўным чынам славянамоўныя сяляне<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 538—540.</ref>. У [[1632]] г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі (1632—1648) [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслаў]] для захавання рэлігійнага спакою і ўмацавання традыцыйнай талерантнасці ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], хоць і не атрымаў згоды [[Папа Рымскі|Апостальскай сталіцы (Рыма)]], пайшоў на афіцыйнае аднаўленне праваслаўнай іерархіі, скасаванай пасля заключэння [[Берасцейская унія|Берасцейскай уніі (1596)]], і стварыў праваслаўную [[Магілёўская і Мсціслаўская епархія|Магілёўскую епархію]]<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2004. — Т. 3 : Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.). — С. 49, 154.</ref>. Аднак была захавана і [[Уніяцкая царква на Беларусі|грэка-каталіцкая царква (уніяцтва)]], да якой належала большая частка сялян. Пры розным статусе канфесій у краіне захоўваўся рэлігійны мір. Нярэдкімі былі міжканфесійныя шлюбы і ў сувязі з гэтым пераходы з адной канфесіі ў другую<ref>Канфесіі на Беларусі (к. XVIII—XX ст.). — Мінск, 1998. — С. 5.</ref>.
Радок 93:
[[Файл:Katedralny sabor Sv Ducha - Minsk city - 2010 AD.jpg|left|thumb|Праваслаўны [[кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа]] ([[1633]]) у [[Мінск]]у. Фота 2010 года.]]
[[Файл:Church of the Holy Trinity in Gierviaty.jpg|left|thumb|[[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)|Каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Тройцы]] ([[1903]]) у [[Гервяты|Гервятах]]. Фота 2014 года.]]
Высокі і афіцыйны статус каталіцызма ў дзяржаве і канфесіянальная негамагеннасць насельніцтва ([[шляхта]] — у асноўным каталікі, а [[Сялянства|сяляне]] — у асноўным праваслаўныя ці [[Уніяцтва|ўніяты]]) кампенсаваліся тым, што святарства займала другаснае становішча ў грамадскай іерархіі і культуры ў параўнанні са свецкімі [[феадал]]амі ([[баяры|баярамі]], [[шляхта]]й)<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 373, 375; ''Сагановіч, Г.'' Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — С. 154.</ref>, нягледзячы на тое, што ў [[Сенат Рэчы Паспалітай|Сенаце Рэчы Паспалітай]] каталіцкія [[Епіскап|біскупы]] займалі пярэднія крэслы, а праваслаўныя і ўніяцкія рэлігійныя іерархі не былі прадстаўлены ў Сенаце ўвогуле. [[Духавенства|Святарства (духавенства)]] у [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] увогуле не лічылася за асобнае [[саслоўе]]<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 373.</ref>. Таму каб зрабіцца каталіцкім арцыбіскупам, біскупам, абатам ці атрымаць якую-небудзь іншую каталіцкую пралатуру, неабходна было мець добры шляхецкі радавод. Самымі пажаданымі для шляхты ВКЛ і Рэчы Паспалітай былі пасады [[ваявода|ваявод]] і [[кашталян]]аў ці пасада [[манарх]]а, якая была выбарнай. Акрамя таго з даўніх часоў шырокае распаўсюджанне атрымала калятарскае права — калі землеўладальная свецкая шляхта, на чыіх маёнтках знаходзілася [[парафія]] (каталіцкая, праваслаўная, уніяцкая ці пратэстанцкая), ці проста шляхціц-фундатар храма (і яго нашчадкі) выдавалі рэкамендацыі на заняцце канкрэтнай духоўнай асобай пасады мясцовага парафіяльнага святара<ref>''Markiewicz, M.'' Historia Polski 1492—1795… С. 93.</ref>. Самі ж вярхоўныя каталіцкія, праваслаўныя і ўніяцкія духоўныя іерархі (біскупы і мітрапаліты) прызначаліся ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай паводле ўказаў манарха (вялікага князя/караля)<ref>''Markiewicz, M.'' Historia Polski 1492—1795… С. 93; ''Сагановіч, Г.'' Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — С. 154.</ref>. Праваслаўная царква прызнае вяршынства свецкай улады над царкоўнай<ref>''Markiewicz, M.'' Historia Polski 1492—1795… С. 93; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 214.</ref>. Як каталіцкі касцёл, так і ўніяцкая і праваслаўная цэрквы мелі права валодаць і валодалі зямельнымі маёнткамі, прыгоннымі сялянамі; мелі свае [[Манастыр|кляштары]] і трымалі [[школа|школы]]; атрымлівалі фундушы ад свецкай шляхты. Толькі [[23 ліпеня]] [[1790]] г.года [[Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты|уніяцкіўніяцкі мітрапаліт]] быў уведзены ў склад Сената Рэчы Паспалітай, дзе быў прыраўняны па статусе да каталіцкага біскупа і засядаў пасля каталіцкага смаленскага біскупа<ref>''Markiewicz, M.'' Historia Polski 1492—1795… С. 96.</ref>. Нежаданне шляхты доўгі час уводзіць уніяцкага мітрапаліта ў склад Сенату вынікала з прынцыпа праваслаўнай і ўніяцкай царквы, што чалавеку любога [[саслоўе|саслоўя]] можна займаць пасаду епіскапа (біскупа) ці мітрапаліта, а [[шляхта]] не хацела дапускаць у шляхецкія інстытуты ([[Павятовы соймік|соймікі]] і [[Сойм Рэчы Паспалітай|сойм]]) прасталюдзінаў<ref>''Анішчанка, Я. К.'' Інкарпарацыя… С. 261.</ref>.
 
[[Падзелы Рэчы Паспалітай|Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795)]] і ўключэння беларускіх зямель у склад [[Расійская імперыя|Расійскай Імперыі]] пачаліся пераводы ўніяцкага насельніцтва (у асноўным — сялян) да [[Руская Праваслаўная Царква|Рускай праваслаўнай царквы]], хоць масавы перавод усіх уніятаў да Рускай праваслаўнай царквы адбыўся пасля ліквідацыі [[Берасцейская унія|Барасцейскай царкоўнай уніі (1596)]] паводле рашэнняў [[Полацкі царкоўны сабор|Полацкага царкоўнага сабора (1839)]]<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. — Мінск : Экаперспектыва, 2005. — Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.). — С. 67—72.</ref>. У сітуацыі шматканфесіянальнасці сярод сялян панавала талерантнасць, а часам і індыферэнтнасць у рэлігійным жыцці, калі сяляне хадзілі ў каталіцкія ці праваслаўныя храмы і заключалі міжканфесіянальныя шлюбы (хоць гэта непакоіла расійскія ўлады), што было абумоўлена ў не малой ступені непісьменнасцю вернікаў<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2005. — Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.). — С. 72.</ref>. Менавіта з [[1839]] г. беларусы аж да сённяшняга часу ў сваёй пераважаючай большасці з’яўляюцца [[праваслаўе|праваслаўнымі]] і належаць да [[Руская Праваслаўная Царква|Рускай праваслаўнай царквы]]<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2005. — Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.). — С. 92—94.</ref>. Мясцовае [[Дваране|дваранства]] ў сваёй масе засталося каталіцкім і цвёрда трымалася каталіцызма, гэтак жа як частка сялян<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2005. — Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.). — С. 229—232.</ref>. З таго часу расійская ўлада палітызавала і абвастрыла канфесійнае пытанне на беларускіх землях, імкнучыся супрацьпаставіць праваслаўных і католікаў (праваслаўныя лічыліся расійскай уладай за «рускіх», а каталікі — за «палякаў»), знізіць працэнт каталікоў у краі, а пасля падаўлення [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]] увяла самыя дыскрымінацыйныя законы супраць каталіцкага насельніцтва, што дзейнічалі ў беларускіх губернях да падзення царскай улады ў ходзе [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі (1917)]]<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2005. — Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.). — С. 176—183; ''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 100, 103—110.</ref>. У часы Расійскай Імперыі святарства (праваслаўнае, каталіцкае і пратэстанцкае) на беларускіх землях зноў жа займала другаснае значэнне ў грамадскай іерархіі і культуры ў параўнанні са свецкім дваранствам, хоць [[Духавенства|святарства (духавенства)]] у імперыі лічылася за асобнае [[саслоўе]], а [[праваслаўе]] мела статус пануючай канфесіі<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2005. — Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.). — С. 59; Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII ст. — пачатку XXI ст. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — С. 158.</ref>.
Радок 124:
З сярэдзіны [[XVII стагоддзе|XVII ст.]]<ref>''Жураўскі, А. І.'' Беларуская мова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 380.</ref> у афіцыйным справаводстве, культурным і публічным жыцці гарадоў і вышэйшага саслоўя [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] замест «рускай мовы» пачала дамінаваць літаратурная [[польская мова]], поспех распаўсюджання якой з сярэдзіны [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] быў забяспечаны ў тым ліку тым, што ў [[Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай|ходзе Рэфармацыі ў XVI ст. у Польскім Каралеўстве]] замест латыні ў афіцыйным справаводстве была ўведзена [[польская мова|літаратурная форма польскай мовы]], вельмі набліжаная да гутарковай. Засваенне літаратурнай польскай мовы для беларускамоўнага насельніцтва было вельмі лёгкім і значна прасцейшым (з-за блізкасці гутарковай беларускай і польскай моў), чым для балтамоўнага насельніцтва ВКЛ. У той жа час пісьмовая [[старабеларуская мова|«руская мова» (старабеларуская мова)]] выкарыстоваўлася ў афіцыйным справаводстве ВКЛ аж да самага канца існавання Рэчы Паспалітай (1795) фрагментамі і поўнымі тэкстамі (польскай [[Лацінскі алфавіт|лацініцай]]), якія нярэдка ўстаўляліся ў польскамоўныя дакументы, калі цытаваліся старыя «рускамоўныя» тэксты грамат, прывілеяў, актаў і г. д.<ref name="ReferenceE">''Шакун, Л. М.'' Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 171.</ref> Акрамя таго, у справаводстве ўніяцкай царквы побач са старабеларускай выкарыстоўвалася з 1740-х гг. яшчэ і польская мова, у набажэнстве ўвесь час — [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянская]]<ref>''Лісейчыкаў, Д. В.'' Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель: 1720—1839 гг… С. 86, 91, 92, 105, 106, 132.</ref>; на старабеларускай для ўніятаў былі складзены таксама некаторыя духоўныя песні («кантычкі»)<ref name="ReferenceE"/>. У каталіцкім касцёле выкарыстоўвалася [[Лацінская мова|лацінская]] і польская мовы, якія ў XVII—XVIII стст. былі мовамі высокай культуры ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Сярод [[магнат]]аў у XVIII ст. атрымала значнае распаўсюджанне і [[французская мова]]<ref>''Мальдзіс, А.'' Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. — Мінск : Лімарыус, 2001. — С. 125, 130.</ref>. Маянтковая шляхта ведала некалькі моў паралельна, у тым ліку гутарковую беларускую мову<ref>''Мальдзіс, А.'' Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. — Мінск : Лімарыус, 2001. — С. 129—130.</ref>.
 
[[Файл:Gramota Sigizmunga III.JPG|thumb|left|Прыклад выкарыстання ''«[[старабеларуская мова|старабеларускай мовы]]»'' (польскай [[Лацінскі алфавіт|лацініцай]]) у справаводстве [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], 1844 год<ref>У рускамоўным дакуменце Валынскага дваранскага дэпутацкага сходу ([[Валынская губерня]] Расійскай Імперыі) змешчаны поўны тэкт пацвярджальнай граматы ад 29 верасня 1592 года [[Жыгімонт Ваза|польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III]] шляхціцам Ляўкоўскім і Булгакоўскім (на старабеларускай мове польскай лацініцай). Сам дакумент ад 1844 г. знаходзіцца ў вывадовай справе аб дваранскім паходжанні роду Ляўкоўскіх (Валынскі дваранскі дэпутацкі сход). Падобныя выпісы і копіі мелі даволі масавы характар у справаводстве Расійскай Імперыі ў [[Заходні край|заходніх губернях]] у першай палове XIX ст.</ref>.]]
[[Падзелы Рэчы Паспалітай|Пасля ўключэння беларускіх зямель (1772, 1793, 1795) у склад Расійскай Імперыі]], мовай справаводства стала [[руская мова|руская мова (велікаруская мова)]], хоць да канца падаўлення [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскага паўстання (1830—1831)]] афіцыйна выкарыстоўвалася ў [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губернях]] паралельна і [[польская мова]] ў многіх дзяржаўных установах, асабліва дваранскіх і судовых. У 1803 г. у [[Вільнюс|Вільні]] быў створаны [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскі ўніверсітэт]] (1803—1832), дзе сярод многіх выкладчыкаў і студэнтаў вялікую папулярнасць атрымаў [[рамантызм]], які заклікаў праяўляць цікавасць да простанароднай культуры і мовы<ref>''Ліс, А.'' Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 4—5.</ref>. Пачалося збіранне, публікаванне і даследаванне помнікаў пісьменства XIV—XVII стст. на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]] (рэлігійныя тэксты, летапісы, Статуты ВКЛ і іншыя юрыдычныя акты, і г.д.), што надало штуршок вывучэнню гісторыі [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]<ref>''Ліс, А.'' Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 4.</ref>. А прафесары [[Іаахім Лялевель]], [[Готфрыд Эрнст Гродэк|Готфрыд Гродэк]], [[Лявон Бароўскі|Леў Бароўскі]] абудзілі інтарэс у студэнтаў (асабліва членаў таварыстваў [[Таварыства філаматаў|філаматаў]] і [[Таварыства філарэтаў|філарэтаў]] з каталіцкага [[Дваране|дваранства]]) да мовы і традыцый простых сялян, што сталася пачаткам шырокіх этнаграфічных даследаванняў у 1820—1850-я гг. і фарміравання [[беларуская мова|новай беларускай літаратурнай мовы]] і літаратуры з 1850-х гг. (прычым — польскай [[Лацінскі алфавіт|лацініцай]]) — на аснове гутарковай мовы беларускага сялянства, а не працягам традыцыі літаратурнай «[[старабеларуская мова|старабеларускай мовы]]»<ref>''Шакун, Л. М.'' Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 30; ''Ліс, А.'' Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 7, 13.</ref>.
 
Радок 132:
Вынікі [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]] былі неспрыяльнымі для развіцця культуры, бо многія патэнцыйныя дзеячы культуры з дваранства прынялі ўдзел у паўстанні, былі рэпрэсаваны ці вымушаны былі эміграваць за межы Расійскай Імперыі<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2005. — Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.). — С. 243.</ref>. [[Руская мова]] заняла пануючае становішча ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у тым ліку ў сферы пачатковай адукацыі. Расійскімі ўладамі было забаронена друкаваць беларускамоўныя кнігі [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]] і не заахвочвалася друкаванне [[кірыліца]]й. У выніку развіццё беларускамоўнай літаратуры і мовы было спынена амаль на 30 год<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск : Беларус. навука, 2010. — Т. 2. — С. 332.</ref>.
 
Найбольшы ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці сярод шырокіх кол сялянства і інтэлігенцыі быў зроблены ў пачатку 1890-х гг. пры фінансавай падтрымцы ліберальна-кансерватыўнага заможнага беларускага маянтковага каталіцкага дваранства [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], якое здолела перажыць разгром [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|Студзеньскага паўстання]] і захаваць для новых пакаленняў маёнткі нават ва ўмовах дыскрымінацыйных законаў супраць католікаў у [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губернях]] Расійскай Імперыі. Патрыярхам прафесійнага [[беларусазнаўства]] ў 1880—1890-ыя гг. стаў заможны маянтковец-каталік [[Аляксандр Карлавіч Ельскі|Аляксандр Ельскі]] (1834—1916), член [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], літаратар, журналіст кансерватыўнага польскамоўнага санкт-пецярбургскага часопіса «Kraj» і першы сапраўдны беларускі энцыклапедыст, які звярнуўся і пераняў культурную традыцыю [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]]<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск : Беларус. навука, 2010. — Т. 2. — С. 450—453, 462.</ref>. Менавіта Ельскі ў Расійскай Імперыі ўсебакова асэнсаваў развіццё беларускай мовы і літаратуры, папулярызаваў развіццё беларускамоўнай культуры, стаў сапраўдным аўтарам ідэалогіі суб’ектнасці беларусаў і беларусацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі народа<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 450—453, 462.</ref>, якая была агучана дваранінам-каталіком [[Францішак Багушэвіч|Францішкам Багушэвічам]] (1840—1900)<ref>Сам Францішак Багушэвіч таксама некалькі год быў журналістам кансерватыўнага польскамоўнага санкт-пецярбургскага часопіса «Kraj», які адлюстроўваў погляды кансерватыўнага польскамоўнага дваранства Расійскай Імперыі.</ref> у прадмове да «[[Дудка беларуская|Дудкі беларускай]]» ([[1891]]): там беларускі народ, дзе ''«наша мова жыве»''; што ''«мова нашая ёсць такая ж людская і панская»''; што наша ''«зямелька»'' — ''«Беларусь»'' (не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная, а белая); што Беларусь была тэрытарыяльнай асновай [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] (''«як тое зярно ў гарэху»'')<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 285—286.</ref>. Сама прадмова Францішка Багушэвіча стала своеасаблівым маніфестам беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння і моцным штуршком развіцця прафесійнай беларускамоўнай культуры<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск : Беларус. навука, 2010. — Т. 2. — С. 383.</ref>.
 
[[Файл:Yanka Kupala - Reaper - Manuscript (1911).jpg|thumb|Аўтограф верша [[Янка Купала|Янкі Купалы]] «Жняя», 1911 год.]]